
Школа камп’ютарных ведаў
- Details
- Створана 12.03.2013 08:31
Год таму, 12 сакавіка 2012 года, пачала работу «Школа камп'ютарных ведаў», якая дзейнічае пры аддзеле «Электронная чытальная зала».
За мінулы год неабходныя навыкі атрымалі 83 карыстальніка бібліятэкі старэйшага і пенсійнага ўзросту. Курс разлічаны на 8 заняткаў, якія праводзяцца ў ранішні час. Група фарміруецца па папярэднім запісе і складаецца з 4–5 чалавек. Для карыстальнікаў бібліятэкі навучанне бясплатнае. Запрашаем усіх жадаючых.


































