
Бібліяграфічны агляд літаратуры да 95-годдзя П. М. Машэрава
- Details
- Створана 13.03.2013 10:03
12 сакавіка работнікамі аддзела краязнаўчай літаратуры і бібліяграфіі для супрацоўнікаў Кастрычніцкага аддзела (г. Віцебск) Дэпартамента аховы МУС Рэспублікі Беларусь быў праведзены бібліяграфічны агляд літаратуры, прысвечаны 95-годдзю з дня нараджэння выдатнага партыйнага і дзяржаўнага дзеяча Пятра Міронавіча Машэрава, ураджэнца вёскі Шыркі Сенненскага раёна.
Вядучы бібліёграф Таццяна Сіманік расказала прысутным пра жыццё і дзейнасць аднаго з арганізатараў і кіраўнікоў падполля і партызанскага руху ў рэспубліцы ў гады Вялікай Айчыннай вайны, Героя Савецкага Саюза і Героя Сацыялістычнай Працы, былога 1-га сакратара ЦК Кампартыі Беларусі.


































