
Тыдзень дзіцячай і юнацкай кнігі
- Details
- Створана 28.03.2013 14:17
18–22 сакавіка ў абласной бібліятэцы імя У. І. Леніна прайшоў Тыдзень дзіцячай і юнацкай кнігі, у рамках якога адбыўся шэраг мерапрыемстваў, накіраваных на папулярызацыю дзіцячай кнігі і чытання сярод дзяцей і падлеткаў: экскурсіі па бібліятэцы, кніжныя выставы, літаратурныя сустрэчы, гульні, конкурсы, віктарыны.
Супрацоўнікамі аддзела дзіцячай літаратуры быў рэалізаваны праект «Любимая книга детства», падчас якога прадстаўнікі розных прафесій знаёмілі школьнікаў са сваімі любімымі кнігамі дзяцінства. Ва ўрачыстым адкрыцці Тыдня дзіцячай і юнацкай кнігі прыняла ўдзел народная артыстка Беларусі Святлана Арцёмаўна Акружная. Таксама ў праекце ўдзельнічалі супрацоўнікі Віцебскага аддзялення Беларускай чыгункі, Віцебскага абласнога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, Віцебскай абласной дзіцячай клінічнай бальніцы. Мерапрыемствы, якія прайшлі ў бібліятэцы падчас Тыдня дзіцячай і юнацкай кнігі, зрабілі знаёмства юных чытачоў з творчасцю дзіцячых пісьменнікаў яркім і запамінальным.


































