
Віцебскую абласную бібліятэку наведала дэлегацыя Франкфурта-на-Одэры
- Details
- Створана 14.07.2010 11:24
14 ліпеня 2010 года Віцебскую абласную бібліятэку наведала дэлегацыя горада-пабраціма Франкфурта-на-Одэры.
14 ліпеня 2010 Віцебскую абласную бібліятэку наведала дэлегацыя горада-пабраціма Франкфурта-на-Одэры.
Делегация прыехала па запрашэнні на "Славянскі базар у Віцебску" для ўдзелу ў адкрыцці выставы нямецкага пісьменніка-рамантыка Генрыха фон Клейста.
На сустрэчы рабочай групы дэлегацыі з адміністрацыяй бібліятэкі гаворка ішла аб устанаўленні доўгатэрміновага прафесійнага супрацоўніцтва з бібліятэкай горада Франкфурта-на-Одэры. Падпісанне дагавора дае магчымасць такому супрацоўніцтву. Сумесныя праекты будуць вызначаны ў бліжэйшыя 2 месяцы. Госці перадалі бібліятэцы вялікая колькасць інфармацыі на электронных і папяровых носьбітах аб сваім горадзе. Азнаёміцца з жыццём і культурай Франкфурта-на-Одэры, яго славутасцямі жыхары і госці Віцебска могуць у нямецкай чытальнай зале бібліятэкі.


































