
Творчы конкурс «Тварэнне цэлага жыцця: 205 гадоў трагедыі Гётэ “Фаўст”»
- Details
- Створана 02.04.2013 13:06
27 сакавіка адбылося падвядзенне вынікаў гарадскога творчага конкурсу электронных прэзентацый «Тварэнне цэлага жыцця: 205 гадоў трагедыі Гётэ "Фаўст"». Свае работы на конкурс прадставілі больш за 30 удзельнікаў, сярод якіх студэнты і школьнікі г. Віцебска.
Прызавыя месцы былі прысуджаны Валерыі Пашкевіч, Іне Цэдрык, Анастасіі Шараевай. Усе ўдзельнікі ўзнагароджаны прызамі, прадастаўленымі партнёрам конкурсу – інстытутам імя Гётэ ў Мінску.


































