
Прэзентацыя манаграфіі У. В. Іваноўскага «Хищные птицы Белорусского Поозерья»
- Details
- Створана 03.04.2013 15:46
2 красакавіка ў агульнай чытальнай зале адбылася прэзентацыя манаграфіі «Хищные птицы Белорусского Поозерья» Уладзіміра Валянцінавіча Іваноўскага, кандыдата біялагічных навук, дацэнта кафедры экалогіі і аховы прыроды біялагічнага факультэта УА «ВДУ імя П. М. Машэрава».
На сустрэчы з арнітолагам, імя якога шырока вядома не толькі ў Беларусі, але і за яе межамі, прысутнічалі вучні школ і гімназій, прадстаўнікі творчай інтэлігенцыі горада, сябры і калегі вучонага. Супрацоўнікамі агульнай чытальнай залы быў падрыхтаваны інфармацыйна-бібліяграфічны дапаможнік «Владимир Валентинович Ивановский», а таксама арганізавана кніжная выстава «В мире птиц».


































