
Бібліяграфічная майстэрня
- Details
- Створана 04.04.2013 08:50
3 красавіка ў бібліятэцы адбыўся Дзень спецыяліста «Бібліяграфічная майстэрня», падрыхтаваны супрацоўнікамі інфармацыйна-бібліяграфічнага аддзела.
Спецыялісты аддзела прадэманстравалі сваім калегам асаблівасці бібліяграфічнай работы і надалі асаблівую ўвагу спецыфіцы прафесіі бібліёграфа. Практычная частка мерапрыемства складалася з майстар-класаў па рабоце з электронным каталогам і па стварэнні бібліяграфічнага запісу на састаўную частку дакумента ў фармаце BELMARC.
У ходзе мерапрыемства былі прадстаўлены агляды новых паступленняў прафесійнай літаратуры і бібліяграфічных выданняў, падрыхтаваных спецыялістамі аддзела ў 2012 годзе.


































