
Сустрэча з прадстаўнікамі РУП «Выдавецтва “Адукацыя і выхаванне”»
- Details
- Створана 12.04.2013 10:24
10 красавіка ў бібліятэцы адбылася сустрэча з прадстаўнікамі РУП «Выдавецтва "Адукацыя і выхаванне"», на якой прайшла прэзентацыя выданняў.
На сустрэчы выступілі дырэктар выдавецтва Мікалай Аляксандравіч Супрановіч, начальнік аддзела маркетынгу Аксана Уладзіміраўна Самацветава, намеснік начальніка аддзела маркетынгу Алена Іванаўна Бычко, а таксама адбылася прэзентацыя кніг галоўнага рэдактара беларускага дзіцячага часопіса «Вясёлка» Уладзіміра Сцяпанавіча Ліпскага і доктара філасофскіх навук, прафесара, члена Саюза журналістаў Рэспублікі Беларусь Паўла Рыгоравіча Мартысюка.


































