
Сустрэча садаводаў-аматараў «Вясновыя клопаты садаводаў»
- Details
- Створана 08.04.2013 15:31
4 красавіка ў аддзеле эканамічнай, тэхнічнай і сельскагаспадарчай літаратуры адбылася чарговая сустрэча садаводаў-аматараў з цыкла «Сезонныя работы ў садзе» пад назвай «Вясновыя клопаты садаводаў».
Садавод-аматар Іна Пятрова расказала пра гатункі клубніц, асаблівасці агратэхнікі і догдяду за культурай, адказала на шматлікія пытанні прысутных. Сваім вопытам па вырошчванні ягад падзяліўся кандыдат сельскагаспадарчых навук М. Г. Шлома. Супрацоўнікамі бібліятэкі была арганізавана кніжная выстава і праведзены агляд літаратуры па садаводстве.


































