
Выстава Марыны Шутко "Голос любящей совести"
- Details
- Створана 06.07.2010 11:12
1 ліпеня ў фае бібліятэкі адбылося адкрыццё выставы батыку маладой віцебскай мастачкі Марыны Шутко «Голос любящей совести».
М. Шутко нарадзілася ў 1979 годзе ў Віцебску. У 2004 годзе скончыла мастацка-графічны факультэт Віцебскага дзяржаўнага універсітэта імя. П. М. Машэрава. З'яўляецца аўтарам 7 персанальных выстаў, удзельніцай выстаў у многіх гарадах Беларусі.
Прадстаўленая экспазіцыя – гэта выстава-роздум, аснову якой складаюць 8 работ, у суправаджэнні напісанай на палатне прыпавесцю. Выстава прысвечана бабулі Марыі, што «вучыла любові і бескарыслівасці, распавядаючы філасофію жыцця ў прымаўках і прытчах».
Выступіўшыя на адкрыцці выставы мастакі Ф. Гумен, Г. Кликушин, В. Чукин, паэтка Н. Салаўёва пажадалі маладому мастаку поспеху і творчых пошукаў.


































