
Выстава on-line «Кнігі-юбіляры сусветнай мастацкай літаратуры 2013 года»
- Details
- Створана 17.04.2013 14:42
Сектар замежнай літаратуры падрыхтаваў on-line выставу «Кнігі-юбіляры сусветнай мастацкай літаратуры 2013 года», якая прымеркавана да Сусветнага дня кніг і аўтарскага права. Сусветны дзень кніг і аўтарскага права адзначаецца штогод 23 красавіка ў сувязі з тым, што гэта дата з'яўляецца сімвалічнай для сусветнай літаратуры: супадаюць даты нараджэння або смерці многіх пісьменнікаў з сусветным прызнаннем, такіх як У. Шэкспір, М. Сервантэс, Інка Гарсіласо дэ ла Вега, М. Друон, У. Набокаў і інш. Свята было абвешчана на 28-й сесіі ЮНЕСКА, якая праходзіла ў Парыжы ў 1995 годзе, а адзначаць яго пачалі з 1996 года. У гэты дзень у шэрагу краін свету прынята ладзіць кніжныя выставы і кірмашы, дарыць адзін аднаму кнігі. У кнігарнях і бібліятэках праходзіць вялікая колькасць сустрэч з пісьменнікамі.


































