
Прэзентацыя кнігі У. Папковіча «Пасля свята»
- Details
- Створана 18.04.2013 08:49
16 красавіка ў аддзеле краязнаўчай літаратуры і бібліяграфіі адбылася прэзентацыя кнігі Уладзіміра Папковіча «Пасля свята». На сустрэчу з паэтам прыйшлі шматлікія прыхільнікі яго творчасці: педагогі, бібліятэкары, мастакі, студэнты, віцебскія літаратары. Яны мелі магчымасць пазнаёміцца з матэрыяламі кніжнай выставы «Вера ў дабро мяне моцна трымае», падрыхтаванай супрацоўнікамі аддзела.
Уладзімір Антонавіч пазнаёміў прысутных з вершамі са свайго новага зборніка, падзяліўся ўспамінамі пра цікавыя моманты свайго жыцця, асвяціў некаторыя старонкі творчай біяграфіі.
З выхадам новага паэтычнага зборніка аўтара павіншавалі дырэктар Віцебскай абласной бібліятэкі імя У. І. Леніна А. І. Сёмкін, намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення юстыцыі Віцебскага аблвыканкама – начальнік па архівах і справаводстве С. В. Рублеўскі, выкладчыца Бешанковіцкай дзіцячай школы мастацтваў Н. Галавач, віцебская паэтка Н. Салаўёва, мастакі Ф. Гумен і В. Белы. Творчага плёну пажадаў Уладзіміру Антонавічу ў сваім лісце яго даўні сябра і паплечнік Давід Рыгоравіч Сімановіч.
Удзельнікі вечарыны былі шчыра ўдзячныя паэту за цікавую сустрэчу і пажадалі набыць кнігу «Пасля свята» з аўтографам аўтара.


































