
Дзень інфармацыі «У дапамогу дыпломнікам эканамічных спецыяльнасцей»
- Details
- Створана 23.04.2013 15:51
18 красавіка для навучэнцаў выпускных груп па спецыяльнасці «Эканоміка» УА «Віцебскі дзяржаўны політэхнічны каледж» супрацоўнікамі аддзела эканамічнай, тэхнічнай і сельскагаспадарчай літаратуры быў праведзены агляд літаратуры «У дапамогу дыпломнікам».
У ходзе агляду навучэнцаў і выкладчыкаў пазнаёмілі з новай літаратурай па эканамічных дысцыплінах, перыядычнымі выданнямі эканамічнай тэматыкі, прадставілі бібліяграфічны спіс літаратуры. Навучэнцаў пазнаёмілі з правіламі складання бібліяграфічных спісаў літаратуры.


































