
Знаёмцеся: часопіс «Мир искусства»
- Details
- Створана 25.04.2013 16:34
Аддзел літаратуры па мастацтве мае ўнікальны і багаты па змесце фонд. У яго калекцыі налічваецца звыш 38 тыс. адзінак захоўвання кніг, часопісаў, нот, выяўленчых дакументаў, аўдыявізуальных матэрыялаў, выданняў на электронных носьбітах.
У фондзе бібліятэкі знаходзіцца рэдкае друкаванае выданне – ілюстраваны мастацкі часопіс «МИР ИСКУССТВА», які выдаваўся ў Расіі на рубяжы 19–20 стагоддзяў.
У бібліятэцы захоўваюцца не ўсе нумары часопіса, а толькі іх невялікая частка: 1899 год (№ 13–14); 1901 год (№№ 2–3, 5, 7, 10); 1902 год (№№ 1, 9–10, 12); 1903 год (№№ 1–2, 4, 5–6, 10–11); 1904 год (№№ 2, 4, 6–7, 10–11, 12). Часопіс уяўляе сабой сшыткі вялікага фармату, якія перапляталіся па паўгоддзях, дзе апублікаваны мастацтвазнаўчыя артыкулы і шматлікія ілюстрацыі. З 1900 года ў часопісе з'явіўся літаратурны аддзел.
Часопіс, які знаходзіцца ў нашай бібліятэцы, цікавы яшчэ і тым, што на яго старонках выразна захаваліся адбіткі штампа «Бібліятэка пры Віцебскім мастацкім тэхнікуме».
Усіх, каго зацікавіў часопіс «Свет мастацтва», запрашаем наведаць аддзел літаратуры па мастацтве.


































