
Прэзентацыя кнігі А. А. Ганчарова «Першая Віцебская партызанская брыгада (1941–1943гг.)»
- Details
- Створана 26.04.2013 15:17
25 красавіка ў Віцебскай абласной бібліятэцы адбылася прэзентацыя кнігі гісторыка, краязнаўца Анатоля Аляксандравіча Ганчарова «Першая Віцебская партызанская брыгада (1941–1943гг.)».
Кніга, выдадзеная УПП «Віцебская абласная тыпаграфія» пры падтрымцы ААТ «Віцебская бройлерная птушкафабрыка», адрасавана краязнаўцам, супрацоўнікам музеяў, студэнтам, настаўнікам і ўсім, хто цікавіцца гісторыяй Віцебшчыны ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны. На сустрэчы прысутнічалі выкладчыкі і студэнты гістарычнага факультэта ВДУ імя П. М. Машэрава, супрацоўнікі Дзяржаўнага архіва Віцебскай вобласці, краязнаўцы, бібліятэкары. Напрыканцы мерапрыемства можна было набыць кнігу з аўтографам аўтара.


































