
«Велікодная майстэрня»
- Details
- Створана 24.04.2013 15:28
23 красавiка супрацоўнікамі нямецкай чытальнай залы была арганізавана «Велікодная майстэрня», у якой прынялі ўдзел школьнікі СШ № 34 г. Віцебска. Бібліятэкары азнаёмілі вучняў з фондам нямецкай чытальнай залы, тэматычнай кніжнай выставай «Маляўнічы Вялікдзень», расказалі дзецям пра традыцыі святкавання Вялікадня ў Германіі. Вучні сваімі рукамі зрабілі цудоўныя велікодныя сувеніры.


































