
Выстава-прагляд новых паступленняў літаратуры аддзела абанемента «Знаёмцеся: кніжныя навінкі»
- Details
- Створана 20.05.2013 15:30
16 мая адбылася выстава-прагляд новых паступленняў літаратуры аддзела абанемента «Знаёмцеся: кніжныя навінкі», якую наведалі больш за 260 чытачоў.
Увазе наведвальнікаў было прадстаўлена больш за 400 кніг рознай тэматыкі: гістарычная літаратура, мастацкія біяграфіі, сучасная проза беларускіх, расійскіх і замежных аўтараў.
Цэнтральную частку экспазіцыі склалі кнігі папулярных серый: «Ваенны архіў», «Гістарычныя сенсацыі», «Палітычныя тайны XX стагоддзя», «Адлюстраванне», «Сучасны жаночы раман», «Ваенна-гістарычны фантастычны раман» і інш.


































