
Экалагічнае падарожжа «Без билета по белу свету»
- Details
- Створана 03.06.2013 08:10
30 мая па вуліцах горада зноў прайшоў «бібліятэчны» трамвай. На гэты раз вучнi ДУА «Сярэдняя школа № 25» адправіліся ў экалагічнае падарожжа пад назвай «Без билета по белу свету».
Тэмай падарожжа стала экалогія горада. Вядучы бібліятэкар аддзела дзіцячай літаратуры С. У. Яршова выступіла ў вобразе старой Шапакляк і разам з загадчыкам аддзела Ю. П. Далганавой распавяла дзецям аб экалагічных праблемах, пра тое, што трэба рабіць, каб будучыя пакаленні людзей маглі спакойна жыць і дыхаць чыстым паветрам. Таксама дзецям была прадстаўлена літаратура экалагічнай тэматыкі з фонду аддзела дзіцячай літаратуры.


































