
Прэзентацыя кнігі Мікалая Півавара «Самая-самая Беларусь»
- Details
- Створана 14.10.2026 11:16
![]()
Новая кніга «Самая-самая Беларусь» краязнаўцы, гісторыка, выкладчыка Віцебскага кадэцкага вучылішча, кандыдата гістарычных навук Мікалая Півавара выйшла ў свет у выдавецтве «Адукацыя і выхаванне».
Пра арыгінальныя факты, гісторыю, культуру, прыроду, эканамічнае і сацыяльнае жыццё Беларусі аўтар і прадстаўнікі выдавецтва раскажуць 22 кастрычніка ў 14:00 падчас прэзентацыі ў абласной бібліятэцы.


































