«Слухаем вінілавыя гісторыі»: да 120-годдзя Дзмітрыя Шастаковіча
- Details
- Створана 12.10.2026 09:54
![]()
Асаблівы вечар вінілу пройдзе 14 кастрычніка ў 18:00 у аддзеле літаратуры па мастацтве. Ён будзе прысвечаны вялікаму савецкаму кампазітару, піяністу, музычнаму педагогу і грамадскаму дзеячу Дзмітрыю Шастаковічу, 120 гадоў з дня нараджэння якога спаўняецца сёлета.
Ва ўтульнай атмасферы мы будзем слухаць легендарныя пласцінкі. У выкананні Дзяржаўнага акадэмічнага сімфанічнага аркестра СССР пад кіраўніцтвам Яўгена Святланава прагучаць Сімфонія № 9, «Святочная уверцюра», знакаміты Раманс з музыкі да кінафільма «Овод» і лёгкая п'еса «Таити-трот».
Праграму дапоўніць Канцэрт № 2 для скрыпкі з аркестрам, запісаны Сімфанічным аркестрам Маскоўскай дзяржаўнай філармоніі пад кіраваннем Кірыла Кандрашына, а таксама глыбокая Саната для скрыпкі і фартэп'яна.
Прыходзьце – гэта будзе душэўны, шчыры і па-сапраўднаму жывы вечар. Чакаем усіх чытачоў бібліятэкі.





