eye

  • anons-LITERARY-CROSSROADS 10 2026
  • anons-WEEKEND-AT-THE-LIBRARY 10 2026
  • anons-EVERY-FRIDAY
  • anons-WE-AND-PUSHKIN
  • anons-PCPI-banner 06 2026
  • anons-Vicebski-kray 2026
  • anons-EX-LIBRIS
  • anons-presidential library
  • anons-litres
  • anons-elib-nlb
  • shkola-mastak
  • anons-echz
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС

banner-god-bel-woman-2026
banner-five-year-quality

Электронная бібліятэка Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Аўтаматызаваная сістэма «Электронная бібліятэка Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі» прадастаўляе карыстальнікам аддалены і лакальны доступ да лічбавых копій дакументаў з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Электронная бібліятэка функцыянуе як сховішча лічбавых копій кніжных выданняў, аўтарэфератаў дысертацый і дысертацый на розных мовах свету, плакатаў, эстампаў, паштовак і іншых ізаматэрыялаў. Аб'ём фонду бібліятэкі больш за 730 тыс. дакументаў. Колькасць дакументаў, прадстаўленых у аўтаматызаванай сістэме, пастаянна павялічваецца.

Для зручнасці карыстальнікаў рэалізавана магчымасць пошуку па паўнатэкставых калекцыях, прадстаўленых дзевятнаццаццю рознымі тэмамі, якія адлюстроўваюць рэдкія і старадрукаваныя выданні, рукапісы, асабістыя бібліятэкі выдатных дзеячаў, унікальны фактаграфічны матэрыял аб Беларусі ў цэлым і яе рэгіёнах.

Для атрымання доступу да рэсурсаў аўтаматызаванай сістэмы «Электронная бібліятэка Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі» трэба запісацца ў Віцебскую абласную бібліятэку імя У. І. Леніна і звярнуцца ў аддзел прававой інфармацыі і электронных рэсурсаў.

Больш падрабязна азнаёміцца з інфармацыяй можна на партале Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.