Калектыў народны тэатральны аматарскі. Аршанскі раён, г. Орша
- Подробности
- Створана 12.11.2018 12:23
- Адноўлена 19.11.2018 16:10
Тэатральны калектыў Гарадскога Палаца культуры «Орша» мае дзіўную гісторыю. З пастаноўкай п'есы Пагодзіна «Крамлёўскія куранты» у 1961 годзе тэтр выступаў у Крамлі. У тым жа годзе тэатру было нададзена ганаровае званне «народны».
Доўгія гады тэатр плённа працаваў і радаваў сваімі пастаноўкамі не толькі аршанскага гледача. У перыяд з 1993 па 1999 гады тэатр не меў кіраўніка і таму спыніў сваё існаванне.
З 2000 года тэатр узначаліў выпускнік Мінскага інстытута культуры, былы удзельнік народнага тэатра, Юмаў Генадзь Лазаравіч. У калектыў вярнуліся яго былыя, вопытныя ўдзельнікі, прыйшла моладзь, і ў гэтым сплаве маладосці, вопыту тэатр стаў досыць паспяхова працавать. Тэатр прымае актыўны ўдзел ва ўсіх культурна-масавых мерапрыемствах, якія праводзяцца ў горадзе і Палацы культуры.
3 2010 года тэатрам зроблен рад пастановак і тэатралізаваных тэматычных прадстаўленняў і праграм. Гэта камедыя «Сіньор Тадэро» К. Гальдоні; музычная казка «Тук тук, хто там?» М. Барценева; камедыя «Оскар» К. Ман'е; музычная казка «Казка блакітнай зорачкі», мюзікл «Па щучаму жаданню» М. Шувалава і інш.
Выступленні калектыву – гэта ўпрыгожванне усіх масавых святочных гарадскіх мерапрыемстваў. Дзе дзякуючы уменню акцёраў пераўвасабляцца у патрабуемых персанажаў кожнае свята заўседы атрымліваецца дынамічным і насычаным. Сярод іх мерапрыемствы, прысвечаныя дзяржаўным святам Рэспублікі Беларусь (Дзень Незалежнасці, Дзень перамогі, Дзень горада), прафесійным святам (Дзень будаўнікоў, Дзень машынабудавання, Дзень медыцынскага работніка і інш), а таксама массавым святочным гулянням, кірмашам і выставам.
Тэатр – нязменны ўдзельнік і дыпламант Аршанскага рэгіанальнага тэатральнага фестывалю 2002, 2004, 2006, 2008 гадоў. Лаурэат абласнога фестывалю «Тэатральная вясна 2010». Узнагароджаны дыпломам и граматай за папулярызацыю тэатральнага мастацтва і актыўны ўдзел у тэатральнай нядзеле «АРТ-Вясна–2012» и «АРТ-Вясна–2013».
У калектыве займаеца каля 28 чалавек самага рознага узросту і прафесій. Многія удзельнікі калектыву звязываюць сваю будычыню з тэатрам і далей працягваюць вучыцца ў вышэйшых і сярэдніх навучальнах установах краіны на акцёрскіх і рэжысёрскіх спецыяльнасцях. Тэатр жыве актыўным творчым жыццём. З кожнай новай пастаноўкай, набіраючыся вопыту і майстэрства ўдзельнікі тэатра бяруцца за больш складаную драматургію і за больш цікавыя ролі. Рады тэатра нязменна папаўняе студэнцкая і рабочая моладзь, а значаць у калектыва ёсць добрая перспектыва і ў дальнейшам удасканальваць сваё майстэрства, развівацца і дабівацца большых творчах вышынь.
ЛІТАРАТУРА
1. Готовская, Л. Главная роль Геннадия Юмова / Л. Готовская // Аршанская газета. – 2007. – 13 кастр. – С. 4.
ЛІТАРАТУРА
1. Сосницкая, Л. В театре играют только дети/ Л. Сосницкая// Телеком-экспресс (Орша). – 2009. – 28 мая. – С. 31.
2. Сосницкая, Л. Театр – это мир чудес! / Л. Сосницкая // Телеком-экспресс (Орша). – 2013. – 6 июня. – С. 6.
3. Сосницкая, Л. Поздравляем с премьерой! / Л. Сосницкая// Телеком-экспресс (Орша). – 2007. – 16 мая. – С. 2.
4. Сосницкая, Л. Мы плохие или хорошие? / Л. Сосницкая // Телеком-экспресс (Орша). – 2017. – 3 мая. – С. 2.
5. Сосницкая, Л. Сказка о голубой звездочке / Л. Сосницкая // Телеком-экспресс (Орша). – 2016. – 28 дек. – С. 21.
6. Сосницкая, Л. Театральная премьера: «Белый ангел с чёрными крыльями» / Л. Сосницкая // Телеком-экспресс (Орша). – 2014. – 3 апр. – С. 30.
7. Сосницкая, Л. «Скамейка М+К»– премьера состоялась! / Л. Сосницкая // Телеком-экспресс (Орша). – 2016. – 25 мая. – С. 22.