Цырк заслужаны аматарскі «Юнацтва». Полацкі раён, г. Наваполацк
- Подробности
- Створана 12.11.2018 12:23
- Адноўлена 19.11.2018 16:17
Цырк «Юнацтва» быў заснаваны ў 1969 годзе таленавітым рэжысёрам Аляксандрам Аляксандравічам Шлюндзіным пры Палацы культуры ААТ «Нафтан». У 1972 годзе калектыву прысвоена званне – «узорны», у 2010 г. званне – «Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь». На працягу апошніх 25 гадоў калектыў узначальвае вучаніца Аляксандра Аляксандравіча Людміла Ігараўна Арлова, прафесійная артыстка цырка, уладальнік Дзяржаўнай стыпендыі па падтрымцы дзеячаў культуры і мастацтва Рэспублікі Беларусь.
За гады існавання калектыў дасягнуў не толькі вялікіх поспехаў, але і ўнёс значны ўклад у фарміраванне культурнага асяроддзя горада.
У праграме выступленні гімнастаў на канаце, на трапецыі, паветраных гімнастаў, эквілібрыстаў на лесвіцах і на шпулях, акрабатаў з падкідной дошкай, жанглёраў, велафігурыстаў, мастацка-акрабатычнай групы, матроскі танец, танцы на дроце, акрабатычны і пластычны эцюды, клаўнада і інш . Візітнай карткай калектыву з'яўляецца складаны жанр для самадзейнага мастацтва – ікарыйскія гульні.
Многія выпускнікі калектыву, стаўшы дарослымі, прыводзяць сваіх дзяцей на заняткі ў цырк «Юнацтва». Тут нават склаліся свае цыркавыя дынастыі. А больш за 25 удзельнікаў звязалі сваё жыццё з прафесійным цыркам.
Пра «Юнацтва» зняты хранікальна-дакументальны фільм «Жыццё артыста» (1974).
Калектыў з'яўляецца лаўрэатам 1-га Усесаюзнага фестывалю самадзейнай мастацкай творчасці працоўных (1975-1977), прэміі Ленінскага камсамола Беларусі 1989 года, лаўрэатам прэміі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі 2007 года, лаўрэатам гарадской прэміі «Прызнанне» ў намінацыі «Лепшы самадзейны калектыў» 2010 года, лаўрэатам спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва 2010 года.
Дзякуючы высокаму ўзроўню выканальніцкага майстэрства, арыгінальнага рэпертуару, рэжысёрскім знаходкам, цырк «Юнацтва» – жаданы госць на канцэртных пляцоўках самага высокага ўзроўню: Міжнародны фестываль мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску», Міжнародны фестываль Саюзнай дзяржавы «Творчасць юных», урачыстыя цырымоніі ўзнагароджання «Чалавек года Віцебшчыны», Рэспубліканскі фестываль працаўнікоў вёскі «Дажынкі», канцэртныя праграмы ўрадавага ўзроўню і г. д. На карце гастрольных паездак калектыву – уся Рэспубліка Беларусь, блізкае і далёкае замежжа.
ЛІТАРАТУРА
1. Вахрамеева, И. «Юность» приглашает на юбилей / И. Вахрамеева // Вестник Нафтана (Новополоцк). – 2009. – 31 окт. – С. 2.
2. Голесник, С. Юности свойственно мечтать / С. Голесник // Віцьбічы = Витьбичи. – 2003. – 6 марта. – С. 11.
3. Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь узорны цырк «Юнацтва» Палаца культуры Адкрытага акцыянернага таварыства «Нафтан» г. Наваполацка // Заслужаныя аматарскія калектывы Рэспублікі Беларусь / склад., аўт. тэксту: І. І. Галабурда, А. І. Кавалёў. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 2017. – С. 40–41.
4. Заслуженный любительский коллектив Республики Беларусь Цирк «Юность» // Каталог профсоюзных и ведомственных любительских коллективов художественного творчества Республики Беларусь со званием «Заслуженный любительский коллектив Республики Беларусь» и наименованием «Народный» («Образцовый»): на 1 октября 2016 года / Федерация профсоюзов Беларуси. – Минск : Проф-Пресс, 2016. – С. 64.
5. Клопова, Т. Цирк открывает двери в страну чудес / Т. Клопова // Вестник Нафтана (Новополоцк). – 2009. – 14 нояб. – С. 1–2.
6. Конышева, Н. 20+20 = «Юность» / Н. Конышева // Новая газета (Наваполацк). – 2009. – 31 кастр. – С. 1.
7. Кутынко, А. Алле-ап! / А. Кутынко // Народнае слова. – 2007. – 31 ліп. – С. 8.
8. Малашеня, Л. Новополоцкие циркачи / Л. Малашеня // Витебские вести. – 2014. – 11 нояб. – С. 7.
9. Мальцев, В. Цирк зажигает огни / В. Мальцев // Новая газета (Наваполацк). – 2007. – 16 лістап. – С. 1.
10. Масленікаў, П. Р. Узорны дзіцячы цыркавы калектыў «Юнацтва» / П. Р. Масленікаў // Памяць: Полацк : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.] ; склад. С. С. Чарняўская ; навук. рэд.: Г. В. Штыхаў, С. В. Тарасаў ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : БелЭн, 2002. – С. 886.
11. Медведева, М. И «Юности» бывает сорок / М. Медведева // Віцебскі рабочы. – 2009. – 6 нояб. – С. 8.
12. Усова, М. В плену у магии полета / М. Усова // Віцебскі рабочы. – 2010. – 18 сент. – С. 1.
13. Факеев, В. Кто ж нашей «Юности» не знает! / В. Факеев // Новая газета (Наваполацк). – 2014. – 8 нояб. – С. 4.