Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Дом культуры раённы, ДУК. Пастаўскі раён, г. Паставы

 

Сучасная назва Пастаўскі раённы Дом культуры
Былая назва Дом культуры Савецкай Арміі (1974)
Тып дзяржаўная ўстанова культуры
Дата заснавання 1974
Месца знаходжання  Віцебская вобласць, Пастаўскі раён, г. Паставы

 

Самай значнай установай культуры на Пастаўшчыне як па колькасці гурткоў і разнастайнасці культурна-масавых мерапрыемстваў, так і па развіцці платных паслуг з'яўляецца раённы Дом культуры. Адкрыты ў 1974 г. у Паставах як Дом культуры Савецкай Арміі. З 1991 г. сучасная назва. Агульная плошча 2160 м2, у т. л. глядзельнай залы 438,1 м2, фае 234,8 м2, сцэны – 200,5 м2, хола – 72,5 м2.

У 2006 г. да правядзення ў Паставах Дня беларускага пісьменства ў раённым Доме культуры быў зроблены капітальны рамонт, закуплена гукавое і светлавое абсталяванне, абноўлены касцюмы ў народных калектывах. Наведвальнікаў гасцінна сустракаюць прасторныя вестыбюлі з зелянінай і кветкамі, выдатна абсталявана глядзельная зала на 520 пасадачных месцаў, утульныя пакоі для заняткаў гурткоў і аб'яднанняў. А іх у РДК налічваецца 22, з іх 7 маюць званне «народны» і «ўзорны дзіцячы калектыў». Працуюць 6 клубаў па інтарэсах. Не раз Дом культуры станавіўся пераможцам раённых спаборніцтваў.

Таксама ў 2013 г. Пастаўскі РДК быў узнагароджаны дыпломам за 1 месца ў намінацыі «Культура» па выніках абласнога агляду-конкурсу на лепшую пастаноўку ідэалагічнай работы ў працоўных калектывах Віцебшчыны. Калектыў быў адзначаны таксама абласной прэміяй за высокія творчыя дасягненні ў галіне культуры і мастацтва ў намінацыі «Лепшы раённы Дом культуры», а яго дырэктар Ала Чарнюк – дыпломам за лепшую арганізацыю платных паслуг насельніцтву.

Адрас: Віцебская вобласць, Пастаўскі раён, г. Паставы, вуліца Станкевіча, д. 15 а.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Касаткіна, Ф. Установе культуры быць паказальнай / Ф. Касаткіна // Пастаўскі край. – 2012. – 28 студз. – С. 2.

2. Курыловіч, П. Выдатны падарунак / П. Курыловіч // Пастаўскi край. – 2006. – 13 верас. – С. 1.

3. Поставский районный Дом культуры // Культурная палитра Поставщины / авт.-сост. Л. Четович. – Поставы : Поставская типография, [20--?]. – С. 46.

4. Поставский районный Дом культуры // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2011. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 2. – С. 365–366.

5. Чарнюк, А. Наша задача – дарыць людзям свята / А. Чарнюк // Пастаўскі край. – 2009. – 10 кастр. – С. 3.

6. Чарнюк, А. Б. «Будзем працаваць яшчэ лепш» / А. Б. Чарнюк ; гутарыла А. Шапавалава // Пастаўскi край. – 2008. – 9 лют. – С. 8.