Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Ансамбль народны вакальна-інструментальны «Скіфы». Пастаўскі раён, г. Паставы

Вакальна-інструментальны ансамбль «Скіфы» ўтвораны пры Пастаўскім раённым Доме культуры. У асноўным выконвае песні 70-х і 80-х гг., гучанне якіх максімальна набліжана да таго вобразу, які захаваны ў памяці аматараў гэтага жанру старэйшага і сярэдняга пакаленняў. Акрамя класічнага для ВІА набору музычных інструментаў, у групе выкарыстоўваюцца і такія этнічныя, як варган, конга, губны гармонік. У апошнія гады гэты ансамбль быў адзначаны дыпломамі за ўдзел у рэгіянальным рок-фэсце «Жыві, неба Браслава!», абласным адборачным туры тэлепраекта «Зорны шлях», а таксама ён атрымаў узнагароду «За высокае выканаўчае майстэрства» на абласным аглядзе-конкурсе «Віатон-2014».

Заснавальнік і нязменны кіраўнік ВІА «Скіфы» – таленавіты мызыкант і паэт-аматар Віктар Верацельнікаў. Ён з'яўляецца ініцыятарам правядзення ў горадзе рок-фестываляў.

Народны вакальна–інструментальны ансамбль «Скіфы» Пастаўскага раённага Дома культуры. Фотаздымак з сайта http://www.postavy.by/   

Пастаўскі гурт «Скіфы», кіраўнік Віктар Верацельнікаў. Фотаздымак з сайта http://www.postavy.by/

ЛІТАРАТУРА

1. Народный вокально-инструментальный ансамбль «Скифы» // Культурная палитра Поставщины / авт.-сост. Л. Четович. – Поставы : Поставская типография, [20--?]. – С. 49.

 

СПАСЫЛКІ

arrow В Поставах хранят традиции старого рок-н-рола