Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Аркестр узорны дзіцячы баянаў-акардэонаў. Пастаўскі раён, г. Паставы

Дзіцячы аркестр баянаў-акардэонаў быў створаны ў 1966 г. у Пастаўскай музычнай школе (зараз Пастаўская дзіцячая школа мастацтваў імя А. Тызенгаўза). Асноўная мэта стварэння калектыву – навучыць вучняў калектыўнаму музыцыраванню. Рэпертуар складаюць класічныя творы і апрацоўкі народных мелодый. У склад аркестра ўваходзяць навучэнцы старэйшых класаў народнага аддзялення. У 2004 г. рашэннем калегіі Міністэрства культуры аркестру прысвоена званне «ўзорны». Аркестр прымае актыўны ўдзел у канцэртах, аглядах-конкурсах. Аркестр баянаў-акардэонаў з'яўляецца лаўрэатам абласных аглядаў-конкурсаў аркестравых калектываў ДШМ, узнагароджаны граматамі Наваполацкага музычнага вучылішча, дыпломамі Упраўлення культуры Віцебскага аблвыканкама.

У 2009 г. гэты музычны дзіцячы калектыў быў запрошаны да ўдзелу ў абласным конкурсе «Віфлеемская зорка» ў г. Мёры, дзе быў удастоены дыплома 1 ступені. У 2013 г. пастаўчане ўдзельнічалі ў абласным конкурсе аркестраў, дзе сталі лаўрэатамі сярод узорных дзіцячых калектываў Віцебшчыны.

З 1992 г. кіруе аркестрам Каранеўская Ірына Францаўна.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Образцовый детский оркестр баянов и аккордеонов Поставской детской школы искусств имени Антония Тизенгауза // Культурная палитра Поставщины / авт.-сост. Л. Четович. – Поставы : Поставская типография, [20--?]. – С. 39.

2. Собаль, А. Хай музыка гучыць заўсёды / А. Собаль // Пастаўскi край. – 1991. – 4 кастр. – С. 2.