Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Хор народны настаўнікаў. Пастаўскі раён, г. Паставы

Хор настаўнікаў Пастаўскага раённага Дома культуры створаны ў 1998 г. У 2005 г. хор стаў «народным».

У хоры ўдзельнічаюць настаўнікі школ горада і Пастаўскай дзіцячай школы мастацтваў імя А. Тызенгаўза.

Хор працуе ў акадэмічнай манеры. Рэпертуар самы разнастайны: класічныя творы, рускія, беларускія, украінскія народныя песні, харавыя апрацоўкі твораў розных аўтараў, у першую чаргу, беларускіх, а таксама творы мясцовых кампазітараў і паэтаў.

Сваім майстэрствам гэты калектыў радуе не толькі пастаўчан, ён традыцыйна ўдзельнічае ў правядзенні «Браслаўскай харавой асамблеі», песенных форумах «Песні над Нараччу» у г. Мядзель Мінскай вобласці, міжнародных фестывалях народнай музыкі «Звіняць цымбалы і гармонік». Пастаўскі хор стаў дыпламантам абласнога конкурсу-агляду харавых калектываў з акадэмічнай манерай выканання, які праходзіў у г. Полацку ў 2005 г. Калектыў не раз ўзнагароджваўся дыпломамі «За высокае выканаўчае майстэрства, захаванне і прапаганду харавога жанру».

3 2005 г. калектывам кіруе Логінава Людміла Леанідаўна.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Народный хор учителей Поставского районного Дома культуры // Культурная палитра Поставщины / авт.-сост. Л. Четович. – Поставы : Поставская типография, [20--?]. – С. 48.

 

СПАСЫЛКІ

Беседа с руководителем народного хора учителей