Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Дом культуры Вымнянскі сельскі, ДУК. Віцебскі раён, аг. Вымна

 

Сучасная назва Вымнянскі сельскі Дом культуры
Тып дзяржаўная ўстанова культуры
Месца знаходжання  Віцебская вобласць, Віцебскі раён, аг. Вымна

 

Вымнянскі сельскі Дом культуры з'яўляецца структурным падраздзяленнем ДУК «Віцебскі раённы цэнтр культуры і творчасці».

Пры Доме культуры функцыянуе Вымнянскі народны хор.

Штоквартальна ў клубе праводзяцца акцыі «Шануем і памятаем». Мэтай такіх акцый з'яўляецца захаванне памяці пра людзей, якія прайшлі вайну.

Пры Вымнянскім СДК працуюць дзіцячыя аматарскія аб'яднанні дэкаратыўна-прыкладнай творчасці «Чароўная нітка», «Выцінанка», «Бісерапляценне».

Работа клуба выхаднога дня «Пагуляй-ка» спрыяе развіццю патрэбнасці ў адпачынку, зносінах, рознабаковым развіцці, самарэалізацыі і самастойнасці. Сустракаючыся ў клубе, дзеці з задавальненнем адпачываюць ад вучобы, акунуўшыся ў атмасферу гульні, свята, новых уражанняў і эмоцый. Члены клуба з вялікім задавальненнем прымаюць актыўны ўдзел у падрыхтоўцы каляндарных святаў, канцэртных праграм, а таксама самі ўдзельнічаюць у іх.

Адрас: Віцебская вобласць, Віцебскі раён, аг. Вымна, вул. Вуглоўскага, д. 20.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Ларина, Т. Хор с почетным званием / Т. Ларина // Жыццё Прыдзвіння (Віцебск). –2013. – 1 чэрв. – С. 5.