Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Хор народны жаночы.«Беразіначка». Лепельскі раён, в. Домжарыцы

Народны жаночы хор «Беразіначка» створаны ў 1960 годзе на базе Бярэзінскага біясфернага запаведніка.

У 1988 годзе стаў працаваць пры Домжарыцкім сельскім Доме культуры.

У 1990 годзе прысвоена званне – «народны аматарскі калектыў».

Кіраўнікі: М. П. Шынкевіч (з 1960 года), Н. П. Мядзведзева (з 1979), С. І. Зяленя (з 1982), Т. Д. Аліцкая (з 1984), А. М. Паўлоўская (з 1987), А. У. Пракаповіч (з 1997), В. Г. Касых (з 2011).

Асноўная мэта дзейнасці – развіццё навыкаў харавых спеваў, папулярызацыя твораў беларускіх кампазітараў.

Манера выканання хору – акадэмічная.

У рэпертуары творы беларускіх і рускіх кампазітараў, народныя песні «Калі каліна не цвіла», «Ночка цёмная», «А ў полі ніўка», «Цераз сад-вінаград»,«Беларусь мая», «Лепельскі край» Э. Літвіна і ншыя.

Калектыў прымаў удзел у міжнародным аглядзе-конкурсе мастацкай самадзейнасці (в. Язна Мёрскага раёна, 2012), міжнародным конкурсе «Ад шчырага сэрца» (Жодзіна), міжнародным конкурсе традыцыйных мастацтваў «Браслаўскія зарніцы», канцэртных праграмах вобласці, раёна і іншых.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Касых, В. Г. Домжарыцкі народны жаночы хор «Беразіначка» / В. Г. Касых // Культура Беларусі : энцыклапедыя : [у 6 т.] / рэдкал.: Т. У. Бялова [і інш.]. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 2012. – Т. 3 : Г–З. – С. 467–468.

2. Прокопович, Е. Народная «Березиночка» / Е. Прокопович ; беседовал Е. Мудрый // Лепельскі край. – 2018. – 26 студз. – С. 4.

3. Лях, Е. Песенная палитра «Березиночки» / Е. Лях // Лепельскі край. – 2017. – 3 лют. – С. 4.