Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Клуб народны майстроў «Роднасць». Полацкі раён, г. Полацк

Народны клуб майстроў «Роднасць» быў створаны ў 1995 годзе пры Полацкім раённым Цэнтры рамёстваў і нацыянальных культур. 3 1997 года мае званне «народны».

Клуб налічвае 34 чалавекі, якія прадстаўляюць 17 відаў рамёстваў, многія з іх – члены Саюза майстроў народнай творчасці Рэспублікі Беларусь. Удзельнікі клуба штогод прымаюць удзел у выстаўцы-кірмашы «Горад майстроў» на «Славянскім базары ў Віцебску», а таксама ў гарадскіх святах і ярмарках. У Цэнтры рамёстваў і нацыянальных культур праходзяць персанальныя выстаўкі майстроў. Найбольш актыўныя сябры клуба: З. Ф. Беразанская (мастацкая ручная вышыўка), М. А. Абраменка (разьбяр), А. В. Шпакаў (пляценне з лазы), Н. І. Ярмух (ткацтва паясоў), У. Я. Баталаў (чыгуннае ліццё), Т. І. Янусава (вязанне кручком), Е. І. Глінская (вязанне кручком, ручная вышыўка), Н. Я. Новікава (вышыўка, вязанне), I. У. Паўлючэнка (ткацтва, машынная вышыўка), Н. В. Філатава (роспіс па дрэве). Майстры клуба – пастаянныя ўдзельнікі абласных, рэгіянальных і гарадскіх выставак.

Кіраўнік клуба – Каранеўская Таццяна Уладзіміраўна.

 

Удзельнікі народнага клуба майстроў «Роднасць». г. Полацк. Фотаздымак з сайта https://ok.ru

 

ЛІТАРАТУРА

1. Бабко, В. Святло даўніны / В. Бабко // Полацкі веснік. – 2001. – 11 снеж. – С. 3.

2. Замкоўскі, А. Родная выстава / А. Замкоўскі // Полацкі веснік. – 2009. – 10 лют. – С. 11.

3. Іваноўскі, Ю. Полацкія майстры / Ю. Іваноўскі // Віцебскі рабочы. – 2003. – 3 чэрв. – С. 2.

4. Мацьвеева, Т. Прыгажосць па-полацку / Т. Мацьвеева // Витебский проспект. – 2009. – 5 марта. – С. 3.

5. Народны клуб майстроў «Роднасць» // Памяць: Полацк : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.] ; склад. С. С. Чарняўская ; навук. рэд.: Г. В. Штыхаў, С. В. Тарасаў ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : БелЭн, 2002. – С. 876.

6. Палякова, В. І тчэ стагоддзе тую стужку / В. Палякова // Полацкі веснік. – 2000. – 21 лiстап. – С. 2.

7. Чимирикина, Н. Е. Между традицией и современностью / Н. Е. Чимирикина // Полацкі веснік. – 2018. – 8 чэрв. – С. 3.