Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Калектыў заслужаны аматарскі Рэспублікі Беларусь тэатр танца «Прэм'ер-Спонайд». Полацкі раён, г. Полацк

Тэатр танца «Прэм'ер-Спонайд» быў створаны ў 1990 годзе выпускніцамі Гродзенскага культ-прасвет вучылішча Веранікай Навіцкай і Ларысай Плавінскай пры Палацы культуры ААТ «Полацк-Шкловалакно». У 1992 годзе калектыву было прысвоена званне «ўзорны», а ў 2006 годзе калектыву было прысвоена высокае званне «Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь».

У калектыве займаецца больш за 200 чалавек ва ўзросце ад 3 да 40 гадоў. Яго ўдзельнікі – гэта школьнікі, навучэнцы, студэнты, рабочыя, служачыя – іх усіх аб'ядноўвае вялікая любоў да танца. Спонайд працуе ў стылі класічнай, народнай, эстраднай, сучаснай харэаграфіі. У тэатры працуюць 2 саставы: асноўны і падрыхтоўчы. У асноўны састаў уваходзяць: малодшая, сярэдняя і старэйшая групы. Падрыхтоўчы састаў складаецца з малодшай і сярэдняй групы.

У дзейнасці тэатра танца «Прэм'ер-Спонайд» можна выдзеліць некалькі напрамкаў – гэта пастаноўкі харэаграфічных, музычных спектакляў, тэатралізаваных прадстаўленняў, шоу-праграм, шоу-рэвю, харэаграфічных нумароў, удзел у міжнародных арт-праектах, фестывалях і конкурсах, сацыяльных праектах.

За сваю 25-гадовую гісторыю ў рэпертуары калектыву 5 харэаграфічных спектакляў, 6 музычных спектакляў, 11 шоу-праграм і больш за 200 нумароў. Тэатр танца – удзельнік больш за 40 рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў і фестываляў («Утренняя звезда», «Тэлебом», «Усе мы родам з дзяцiнства», «Сожскi карагод», «Славянскі базар», фестываль Саюзнай дзяржавы і інш.), дзе яны неаднаразова станавіліся лаўрэатамі I, II ступеняў і ўладальнікамі Гран-пры.

«Прэм'ер-Спонайд» вядзе актыўную сацыяльную дзейнасць. Калектыў пастаянна гастралюе. З яго творчасцю знаёмы не толькі ў Беларусі, але і ў Расіі, Прыбалтыцы, Украіне, Турцыі, Славакіі, Арменіі, Германіі, Чэхіі, Балгарыі і г. д.

Кіраўнік тэатра – Навіцкая Вераніка Мікалаеўна.

 

Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь тэатр танца «Прэм'ер-Спонайд». г. Полацк. Фотаздымак з сайта https://vk.comЗаслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь тэатр танца «Прэм'ер-Спонайд». г. Полацк. Фотаздымак з сайта https://vk.comЗаслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь тэатр танца «Прэм'ер-Спонайд». г. Полацк. Фотаздымак з сайта https://vk.com

 

ЛІТАРАТУРА

1. Большакова, А. Славянская изюминка / А. Большакова // Полацкі веснік. – 2013. – 20 верас. – С. 15.

2. Будник, М. Вероника... В её имени – вера в победу / М. Будник // Трудовая смена (Полоцк). – 2008. – 15 марта. – С. 1.

3. Будник, М. Вместе с друзьями / М. Будник // Трудовая смена (Полоцк). – 2002. – 20 апр. – С. 2.

4. Дмитриев, М. «МузЫка» для полочан / М. Дмитриев // Информ Плюс (Полоцк). – 2009. – 16 апр. – С. 3.

5. Ерошенко, О. Дарят любовь и красоту / О. Ерошенко // Информ Плюс (Полоцк). – 2010. – 29 апр. – С. 1–2.

6. Ерошенко, О. Зимняя сказка о горячем сердце / О. Ерошенко // Информ Плюс (Полоцк). – 2009. – 17 дек. – С. 3.

7. Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь народны тэатр танца «Прэм'ер-Спонайд» культурна-спартыўнага комплексу ААТ «Полацк-Шкловалакно» // Заслужаныя аматарскія калектывы Рэспублікі Беларусь / склад., аўт. тэксту: І. І. Галабурда, А. І. Кавалёў. – Мінск : БелЭн імя Петруся Броўкі, 2017. – С. 30–31.

8. Каленик, Е. Наша гордость. И любовь / Е. Каленик // Полацкі веснік. – 2007. – 30 студз. – С. 1–2.

9. Каленик, Е. По праву лидера / Е. Каленик // Полацкі веснік. – 2018. – 30 кастр. – С. 2.

10. Красавіна, З. Клад талантов / З. Красавіна // Трудовая смена (Полоцк). – 2007. – 13 янв. – С. 3.

11. Новицкая, В. Победа, посвящённая Полоцку / В. Новицкая // Трудовая смена (Полоцк). – 2017. – 21 янв. – С. 4.

12. Павлова, А. МузЫка / А. Павлова // Полацкі веснік. – 2008. – 22 сак. – С. 4.

13. Пяровіч, І. У. Полацкі заслужаны аматарскі тэатр «Прэм'ер-Спанайд» / І. У. Пяровіч // Культура Беларусі : энцыклапедыя : [у 6 т.] / рэдкал.: У. У. Андрыевіч [і інш.]. – Т. 6 : М–Я. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 2015. – С. 196–197.

14. Трапезникова, Л. «Спонайд» раскрывает таланты / Л. Трапезникова // Беларускі час. – 2008. – 11 июля. – С. 25.

15. Узорны тэатр-студыя танца «Премьер-Спонайд» // Памяць: Полацк : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.] ; склад. С. С. Чарняўская ; навук. рэд.: Г. В. Штыхаў, С. В. Тарасаў ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : БелЭн, 2002. – С. 879.

16. Шуханкова, Л. Золотые приски талантов / Л. Шуханова // Трудовая смена (Полоцк). – 2001. – 17 марта. – С. 3.

 

СПАСЫЛКІ

arrow «Премьер-Спонайд». Заслуженный любительскій коллектив Республики Беларусь. Театр танца

arrow Афіцыйная старонка тэатра танца «Прэм'ер-Спонайд» у ВК