Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Хор народны работнікаў культуры. Сенненскі раён, г. Сянно

Харавы калектыў Сенненскага раённага Дома культуры быў створаны ў кастрычніку 1991 года. З 2001 года мае званне «народны».

У складзе хору 22 удзельнікі: работнікі Сенненскага раённага Цэнтра культуры і народнай творчасці, бібліятэкары, выкладчыкі Сенненскай школы мастацтваў.

Рэпертуар хору складаюць творы розных жанраў: духоўная музыка, класічная, творы прафесійных і самадзейных аўтараў, беларускія народныя песні, лірычная музыка. Харавы калектыў выконвае творы беларускіх аўтараў.

Калектыў прымае ўдзел у канцэртах і мерапрыемствах, якія прысвечаны перадавікам раёна, Дню Перамогі, Дню Незалежнасці.

Хор – пастаянны ўдзельнік Міжнароднага конкурсу «Браслаўская харавая асамблея».

 

ЛІТАРАТУРА

1. Хор работнікаў культуры // Памяць: Сенненскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: У. С. Богаў [і інш.] ; уклад. С. В. Шайко ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Паліграфафармленне, 2003. – С. 578.