Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Хор народны народнай песні. Лёзненскі раён, г. п. Лёзна

Народны хор народнай песні ў г. п. Лёзна быў створаны ў 1963 годзе пры раённай бальніцы. Першым яго кіраўніком стала Ірына Глушакова.

Калі ў 1979 годзе колькасць удзельнікаў харавога калектыву павялічылася за кошт прадстаўнікоў з іншых арганізацый і ўстаноў райцэнтра, хор стаў працаваць на базе раённага Цэнтра культуры. Праз год яго ўзначаліў Ю. Я. Казлоў.

У 1981 годзе калектыву было прысвоена званне «народны».

Усе гэтыя гады хор прымае актыўны ўдзел ва ўсіх раённых і абласных аглядах і конкурсах мастацкай самадзейнасці, вядзе канцэртную дзейнасць. Удзельнікі калектыву неаднаразова былі ўзнагароджаны граматамі, дыпломамі, памятнымі падарункамі і сувенірамі.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Козлов, Ю. Е. Лиозненский народный хор народной песни / Ю. Е. Козлов // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2011. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 2. – С. 64.

2. Мы старые друзья-соседи! // Дняпроўская праўда (Дуброўна). – 2009. – 27 чэрв. – С. 5.

3. Паўлоўскі, М. Народнаму хору народнай песні – 40 гадоў / М. Паўлоўскі // Сцяг Перамогі (Лёзна). – 2004. – 7 лют. – С. 1.

4. Паўлоўскі, М. Салістка народнага хору / М. Паўлоўскі // Сцяг Перамогі (Лёзна). – 2004. – 10 жн. – С. 2.