Аб’яднанне народнае аматарскае «Пад абажурам». Лёзненскі раён, г. п. Лёзна
- Подробности
- Створана 12.12.2019 12:23
- Адноўлена 12.12.2019 09:55
Народнае аматарскае аб'яднанне «Пад абажурам» было створана ў 2007 годзе пры Лёзненскай раённай бібліятэцы.
12 гадоў таму, калі ўсё толькі пачыналася, «Пад абажурам» збіраліся толькі энтузіясты. Зараз калектыў налічвае 26 чалавек рознага ўзросту і прафесій, і гэта не толькі жыхары райцэнтра.
Прадстаўнікі аб'яднання заўсёды ўдзельнічаюць у абласным свяце-конкурсе самадзейных паэтаў і кампазітараў «Песні сунічных бароў», які раз у два гады праходзіць у Лёзна.
Шэраг аўтараў публікуюцца ў раённым друку. Іх вершы гучаць на міжнародных конкурсах паэтаў-аматараў «БібліяПарнас» (Смаленск, Расія), «Руднянскія зоры» (Рудня, Смаленская вобласць), раённых мерапрыемствах, святах вёсак. Літаратурнае аб'яднанне супрацоўнічае са «Школай юнага журналіста» раённага Цэнтра дзяцей і моладзі, запрашае на творчыя сустрэчы літаратараў з абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі.
Кіраўнік літаратурнага аб'яднання – Алена Бахмацкая.
ЛІТАРАТУРА
1. Александрова, Е. Новый литературный проект в библиотеке – альманах «Времена» / Е. Александрович // Сцяг Перамогі (Лёзна). – 2019. – 5 лют. – С. 7.
2. Бахмацкая, Е. Поэтический пикник / Е. Бахмацкая // Сцяг Перамогі (Лёзна). – 2018. – 16 кастр. – С. 7.
3. Бахмацкая, Е. Поэтическое свидание с Александром Третьяковым / Е. Бахмацкая // Сцяг Перамогі (Лёзна). – 2018. – 11 снеж. – С. 3.
4. Бахмацкая, Е. «Стихи у камина»: неформальная встреча без галстуков / Е. Бахмацкая // Сцяг Перамогі (Лёзна). – 2018. – 26 чэрв. – С. 7.
5. Шпаковская, Г. Вдохновение живет «Под абажуром» / Г. Шпаковская // Витебские вести. – 2019. – 20 июля. – С. 15.
СПАСЫЛКІ
Звание народного присвоено любительскому литературному объединению «Под абажуром» из Лиозно