Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Ансамбль народнай песні «Сваякі». Лёзненскі раён, аг. Дабрамыслі

Ансамбль народнай песні «Сваякі» быў створаны ў 1998 годзе пры Доме культуры аг. Дабрамыслі. 

Першымі яго ўдзельнікамі былі Вольга Грышчанка, Алена Новікава, Мікалай Васільчыкаў, Іван Казлоў, Аляксей Агееў.

З першых выступленняў гледачам прыйшліся па душы вясёлыя песні новага калектыву. Ішоў час, прыходзілі новыя ўдзельнікі, песні гучалі яшчэ больш упэўнена і прыгожа.

Геаграфія выступленняў «Сваякоў» даволі шырокая. Гэта ўсё дамы культуры і клубы Лёзненскага раёна, а таксама такіх гарадоў як Дуброўна, Сянно, Орша, Полацк, Гарадок, Віцебск і нават Мінск. Удзельнікі ансамбля пабывалі з канцэртамі ў Расійскай Федэрацыі ў Рудні, Дзямідаве, Веліжы, Ельні. І дзе б яны ні выступалі – гледачы цёпла і сардэчна віталі дабрамысленскіх артыстаў.

Шматлікія граматы і дыпломы пацвярджаюць, што «Сваякі» запатрабаваны і любімы гледачамі. У калектыве ёсць і дуэты, і трыо, ёсць і салісты, а таксама група «Мужыкі». Усё гэта робіць выступленні ансамбля разнастайнымі.

Кіраўніком ансамбля з'яўляецца Аляксей Міхайлавіч Агееў.

 

Ансамбль народнай песні «Сваякі». Лёзненскі раён, аг. Дабрамыслі. Фотаздымак з сайта http://www.lioznonews.by/

ЛІТАРАТУРА

1. Ретнёва, Е. 20 лет поют на радость людям / Е. Ретнёва // Сцяг Перамогі (Лёзна). – 2018. – 23 сак. – С. 5.