Тэатр народны «У пошуку». Лёзненскі раён, г. п. Лёзна
- Подробности
- Створана 12.12.2019 12:23
- Адноўлена 12.12.2019 10:04
Народны тэатр «У пошуку» існуе пры метадычным Цэнтры культуры Лёзненскага раённага выканаўчага камітэта. Ужо больш за 25 гадоў яго мастацкім кіраўніком з'яўляецца Генадзь Васільевіч Цыганкоў.
Аматарскі тэатр у г. п. Лёзна стварыўся яшчэ ў 70-я гады мінулага стагоддзя. У яго вытокаў стаяў захоплены чалавек, выпускнік Шчукінскага вучылішча Рыгор Траяноўскі, які здолеў сабраць вакол сябе аднадумцаў і зрабіць першую тэатральную рэвалюцыю ў Лёзна. Яго справу працягвала Галіна Сухаруцкая, якая працавала пад кіраўніцтвам Траяноўскага. А тады яшчэ падлетак Генадзь Цыганкоў прымаў удзел у іх спектаклях. Пасля вучобы ва ўніверсітэце культуры (тады гэта быў інстытут) ён узначаліў трупу акцёраў-аматараў.
Першую назву свайму тэатру Г. В. Цыганкоў даў «У пошуках сучаснай беларускай драматургіі», але потым замяніў на кароткае і шматзначнае «У пошуках...».
На дадзены момант у тэатральнай трупе налічваецца каля 15 чалавек.
ЛІТАРАТУРА
1. Бирюлькова, Л. И смешно, и грустно / Л. Бирюлькова // Сцяг Перамогі (Лёзна). – 2013. – 28 чэрв. – С. 7.
2. Плещенко, М. Здесь каждая роль как прожитая жизнь / М. Плещенко // Сцяг Перамогі (Лёзна). – 2009. – 8 снеж. – С. 3.
3. Цыганков, Г. В. «Чувствую себя маленькой частью неповторимого края» / Г. В. Цыганков ; беседовала Е. Ретнёва // Сцяг Перамогі (Лёзна). – 2016. – 5 ліп. – С. 6.
СПАСЫЛКІ