Клуб народны аматараў-садаводаў і кветкаводаў «Флора». Лёзненскі раён, г. п. Лёзна
- Подробности
- Створана 12.12.2019 12:23
- Адноўлена 12.12.2019 10:08
Народны клуб аматараў-садаводаў і кветкаводаў «Флора» быў створаны ў лютым 1987 года пры Лёзненскай раённай бібліятэцы. Тады яго ўзначаліла загадчыца бібліятэкай А. Г. Ганчарова.
Падчас першых пасяджэнняў кветкаводы дзяліліся вопытам, абмяркоўвалі літаратуру і проста размаўлялі. Пасля 1991 года аматарскае аб'яднанне пачало расці, развівацца, з'явіліся новыя інтарэсы: больш увагі сталі надаваць не толькі кветкам, але і іншым раслінам, фларыстыцы.
У 2002 годзе клубу было прысвоена званне «народны».
За час свайго існавання творчы калектыў «Флоры» набыў шмат сяброў усіх узростаў. На сённяшні дзень у аб'яднанні, якое ўзначальвае Наталля Уладзіміраўна Іванова, налічваецца 19 чалавек.
Члены клуба – пастаянныя ўдзельнікі раённых і абласных мерапрыемстваў, адкуль яны амаль заўсёды вяртаюцца з узнагародамі.
Сённяшняя «Флора» выйшла за межы звыклай дзейнасці і пачала займацца яшчэ і мастацкай творчасцю.
ЛІТАРАТУРА
1. Александрова, Е. Получили радость от общения / Е. Александрова // Сцяг Перамогі (Лёзна). – 2019. – 18 студз. – С. 3.
2. Редько, В. Народному клубу «Флора» 30 лет / В. Редько // Сцяг Перамогі (Лёзна). – 2017. – 10 сак. – С. 2.