Тэатр народны. Талачынскі раён, г. Талачын
- Подробности
- Створана 06.02.2020 12:23
- Адноўлена 06.02.2020 10:18
Гісторыя народнага тэатра, які зараз працуе пры Талачынскім раённым Цэнтры культуры і народнай творчасці, пачынаецца з 1920-х гадоў, калі быў створаны драмгурток. Яго ўдзельнікі выступалі ў хатах-чытальнях навакольных вёсак з агітспектаклямі на атэістычныя тэмы, аднаактовымі п'есамі Чэхава, інсцэніроўкамі ўрыўкаў з твораў Астроўскага, Тургенева, Маякоўскага, Серафімовіча.
У ваенны час дзейнасць тэатра прыпынілася.
У 1946–1966 гг. тэатрам кіраваў рэжысёр-пастаноўшчык Цімафей Паўлавіч Пляшко. Ён паставіў спектаклі: «Казка пра праўду» М. Алігера (1947), «Лявоніха на арбіце» А. Макаёнка, «Каралеўскі гамбіт» Я. Васілёнка, «Барабаншчыца» А. Салынскага і іншыя.
З 1968 года калектывам кіраваў Аляксей Іванавіч Савік. У 1971 годзе талачынскаму тэатру прысвоена званне «народны».
Кіраўнікі – В. Гурыновіч (з 1975 г.), Васільева С. М. (з 1979 г). Яна паставіла п'есы «І змоўклі птушкі...» І. Шамякіна, «Адна бяроза ведае» А. Ларчанкава, «У спадчыну – жыццё» А. Петрашкевіча, «Што баліць?» Л. Агулянскага, «У кожнай казцы ёсць падказка» В. Сухарава, «Радавыя» А. Дударава (2005), «Султан Брунея» (2006) і «Амазонкі» (2008) А. Дзялендзіка, «Стомлены д'ябал» С. Кавалёва (2009), «Ад сваркі да вяселля – адзін крок» па творах М. Чарота і Я. Купалы (2010) і інш.
Напрамак дзейнасці – папулярызацыя тэатральнага мастацтва і арганізацыя вольнага часу мясцовага насельніцтва.
У 2016 годзе ў тэатры было 20 акцёраў. Узрост удзельнікаў – ад 18 да 50 гадоў.
Сярод артыстаў: Наталля Мікульчык, Вольга Храбрая, Руслан Забалотнік, Уладзімір Чаплянок, Уладзімір Хахлоў, Аляксандр Чурылаў, Алена Перамета, Аксана Шаршун, Таццяна Пашкевіч, Таццяна Жаўняровіч, Сяргей Юрэвіч і іншыя.
Калектыў – дыпламант абласнога фестывалю аматарскага тэатральнага мастацтва «Тэатральная вясна» ў рамках Усебеларускага фестывалю народнага мастацтва «Беларусь – мая песня» (г. п. Шуміліна, 2004), абласнога фестывалю аматарскага тэатральнага мастацтва «Тэатральная вясна» (г. Лепель, 2006, 2008; г. Глыбокае, 2014), агляду-конкурсу, прысвечанага 120-годдзю з дня нараджэння Я. Купалы і Я. Коласа (г. Віцебск, 2002).
ЛІТАРАТУРА
1. Бірукоў, В. У талачынскага народнага тэатра – юбілей / В. Бірукоў // Наша Талачыншчына. – 2016. – 24 лют. – С. 7.
2. Будкевіч, М. Тэатр – у сэрцы і жыцці / М. Будкевіч // Віцьбічы = Витьбичи. – 2016. – 17 сент. – С. 5–6.
3. Васильева, С. Н. Толочинский народный драматический театр / С. Н. Васильева // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2010. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 2. – С. 516.
4. Залесский, М. Театр не стареет / М. Залесский // Витебский курьер. – 2005. – 29 нояб. – С. 3.
5. Мазур, А. Як у нас на юбілеі... / А. Мазур // Наша Талачыншчына. – 2005. – 10 снеж. – С. 3.
6. Маціеўскі, М. Народны тэатр святкуе юбілей / М. Маціеўскі // Наша Талачыншчына. – 2005. – 21 верас. – С. 2.
7. Серада, А. Адданасць роднаму тэатру / А. Серада // Наша Талачыншчына. – 2017. – 28 кастр. – С. 1, 4.
8. Середа, Е. Успех – в искренности и откровенности артиста / Е. Середа // Наша Талачыншчына. – 2019. – 27 сак. – С. 3.
9. Шнэйдар, А. А. Формула поспеху / А. А. Шнэйдар // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Талачынскага раёна / рэдкал.: І. П. Шамякін [і інш.] ; мастак А. М. Хількевіч. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі,1988. – С. 648–649.
10. Шпакоўская, Г. Аншлаг даўжынёй у 80 гадоў / Г. Шпакоўская // Народнае слова. – 2003. – 24 мая. – С. 5