Аўтаклуб. Талачынскі раён, г. Талачын
- Подробности
- Створана 06.02.2020 12:23
- Адноўлена 06.02.2020 10:22
Аўтаклуб створаны ў 2014 годзе пры Талачынскім раённым Цэнтры культуры і народнай творчасці.
Кіраўнік аўтаклуба – Ждановіч Людміла Васільеўна.
Пры аўтаклубе працуюць два аматарскія фарміраванні: дзіцячы клуб аматараў фальклору «Забава» і песенна-тэатральны калектыў «Вандроўныя артысты».
Установа культуры клубнага тыпу дабіраецца да аддаленых населеных пунктаў, праводзіць святы там, дзе няма стацыянарных клубаў. Гэта канцэрты, выставы, абрадавыя і тэатралізаваныя прадстаўленні, тэматычныя дні, экспедыцыі і інш. Сярод галоўных задач установы культуры – папулярызацыя фальклорных святаў і звычаяў сярод насельніцтва, арганізацыя сямейнага вольнага часу.
У 2017 годзе аўтаклуб распачаў дзейнасць па распаўсюджванні народных гульняў у рамках праекта «Нам засталася спадчына», а з 2018 года праводзіць этнадыскатэкі.
Для людзей сталага ўзросту ўдзельнікі аўтаклуба праводзяць у іх дома канцэрты-віншаванні «Мои года – моё богатство».
Аўтаклуб прымаў удзел у мерапрыемствах абласнога ўзроўню: свяце-конкурсе аматарскіх лялечных тэатраў «Лялечны свет», свяце гумару «Смяяцца не грэх», свяце-конкурсе майстэрства культарганізатараў «Пачынай з зарадкі кожны дзень» у рамках спартыўна-мастацкага свята «Віцебская лыжня-2017», дзе ў намінацыі «Лепшая гульнявая праграма для моладзі» атрымаў дыплом лаўрэата ІІІ ступені.
ЛІТАРАТУРА
1. Спаткай, Т. Клуб на колах / Т. Спаткай // Витебские вести. – 2018. – 15 марта. – С. 21.
2. Шпакоўская, Г. Клуб на колах / Г. Шпакоўская // Витебские вести. – 2019. – 30 апр. – С. 5.