Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Клуб народны беларускай нацыянальнай кухні «Пачастункі з Варанцэвіч». Талачынскі раён, в. Варанцэвічы

Клуб беларускай нацыянальнай кухні «Пачастункі з Варанцэвіч» быў створаны ў 2002 годзе пры Варанцэвіцкім сельскім Доме культуры.

У 2005 годзе клубу прысвоена званне «народны аматарскі калектыў».

Кіраўнікі клуба: Н. В. Лазоўская (з 2002 года), В. М. Стальмахова (з 2005 г.), А. В. Фядковіч (з 2009 г.).

Асноўная мэта дзейнасці клуба – засваенне і захаванне традыцый комплексу страў мясцовай народнай кухні.

Калектыў – удзельнік Міжнароднага фестывалю «Славянскі базар у Віцебску», Міжнароднага фестывалю песні і музыкі «Дняпроўскія галасы ў Дуброўне», раённага конкурсу аматарскіх аб'яднанняў і клубаў па інтарэсах «Краіна захапленняў», свята «Дажынкі».

Клуб прымае актыўны ўдзел у раённых мерапрыемствах, узнагароджаны ганаровымі граматамі аддзела культуры Талачынскага райвыканкама. З'яўляецца лаўрэатам абласнога агляду-конкурсу аматарскіх аб'яднанняў і клубаў па інтарэсах у рамках II Усебеларускага фестывалю народнага мастацтва «Беларусь – мая песня».

 

Удзельнікі народнага клуба беларускай нацыянальнай кухні «Пачастункі з Варанцэвіч». Фотаздымак з сайта http://www.natal.byУдзельнікі народнага клуба беларускай нацыянальнай кухні «Пачастункі з Варанцэвіч». Фотаздымак з сайта http://www.natal.byУдзельнікі народнага клуба беларускай нацыянальнай кухні «Пачастункі з Варанцэвіч». Фотаздымак з сайта http://vitvesti.by

ЛІТАРАТУРА

1. Арлоўскі, А. Яны жывуць і шырацца / А. Арлоўскі // Наша Талачыншчына. – 2005. – 17 верас. – С. 1.

2. Іванова, Н. А. Варанцэвіцкі народны клуб беларускай нацыянальнай кухні «Пачастункі з Варанцэвіч» / Н. А. Іванова // Культура Беларусі : энцыклапедыя : [у 6 т.] / рэдкал.: Т. У. Бялова [і інш.]. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 2011. – Т. 2 : Б–Г. – С. 211.

3. Пастернак, Т. На угощенье – верещака и уха из петуха / Т. Пастернак // Витебские вести. – 2015. – 3 окт. – С. 16.