Ансамбль народны вакальны «Явар». Талачынскі раён, г. Талачын
- Подробности
- Створана 06.02.2020 12:23
- Адноўлена 06.02.2020 10:39
У 1967 годзе пры Талачынскім гарадскім Доме культуры быў створаны вакальны ансамбль.
Першым кіраўніком стала Марыя Мікалаеўна Талошка. Праз некалькі гадоў яе змяніла Нэлі Іванаўна Пашкевіч.
З 1985 года калектыў узначальвала Главацкая Яўгенія Іванаўна. У тым жа годзе ансамблю было прысвоена званне «народны», у 2013 г. – пацверджана.
Больш за дзесяць гадоў ансамбль узначальвала Вера Варашэнь. Наступнымі яе кіраўнікамі сталі Галіна Шнырко і Святлана Ерашова.
З 2014 года вакальны калектыў дзейнічае пры Талачынскай школе мастацтваў.
У яго рэпертуары лірычныя, эстрадныя і ваенна-патрыятычныя песні.
У розныя гады ў ансамблі спявалі: Вольга Клячко, Ірына Пакатовіч, Галіна Шнырко, Вольга Бакунова, Віталіна Шафранская, Аксана Манжура і іншыя.
ЛІТАРАТУРА
1. Ворошень, В. «Явор» песнями расцветает / В. Ворошень ; записал Н. Матиевский // Наша Талачыншчына. – 2006. – 16 снеж. – С. 1.
2. Середа, Е. «Такие девушки, как звезды...» / Е. Середа // Наша Талачыншчына. – 2017. – 17 чэрв. – С. 3.