Клуб народны «Ветэран». Талачынскі раён, г. Талачын
- Подробности
- Створана 06.02.2020 12:23
- Адноўлена 06.02.2020 10:44
Клуб «Ветэран» створаны ў 1986 годзе пры Талачынскім раённым Доме культуры. Аб'ядноўвае ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны і працы. Асноўнай дзейнасцю клуба з'яўляецца ваенна-патрыятычнае выхаванне моладзі.
У 1927 годзе пры клубе створаны хор ветэранаў вайны і працы.
Клубам у розныя гады кіравалі: С. С. Гаўрыленка, Я. Г. Маркаў, В. Д. Сёмачкін, Е. А. Святчанка, М. Л. Карніенка, Т. В. Гашчанка.
Зараз кіраўнік клуба – Людміла Майсееўна Волчак.
У 1991 годзе клубу прысвоена ганаровае званне «народны».
Клуб «Ветэран» з'яўляецца пераможцам абласнога конкурсу калектываў мастацкай самадзейнасці і аматараў аб'яднання ветэранаў вайны і працы, абласнога конкурсу ветэранскіх калектываў «Не старэюць душой ветэраны», лаўрэатам I фестывалю народнага мастацтва Рэспублікі Беларусь «Беларусь – мая песня».
ЛІТАРАТУРА
1. Капранова, Ю. «Ветерану» – 30! Главное, ребята, сердцем не стареть / Ю. Капранова // Наша Талачыншчына. – 2017. – 10 чэрв. – С. 4.
2. Клуб «Ветеран» // Синеокая Толочинщина: история, экономика, культура, памятные места / А. А. Шнейдер. – Минск : Бизнесофсет, 2009. – С. 33.
3. Королев, М. Общайтесь, друзья, это очень полезно / М. Королев // Наша Талачыншчына. – 2007. – 14 сак. – С. 2.
4. Маціеўскі, М. Галоўнае душой не старэць / М. Маціеўскі // Наша Талачыншчына. – 2005. – 27 крас. – С. 2.
5. Шнэйдар, А. Даспяваць да канца песню... / А. Шнэйдар // Віцебскі рабочы. – 1991. – 30 лістап. – С. 2.