Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Калектыў народны фальклорна-этнаграфічны «Суседзі». Талачынскі раён, в. Абольцы

Фальклорна-этнаграфічны калектыў «Суседзі» быў створаны ў 1983 годзе пры Крыўлянскім сельскім клубе Талачынскага раёна. Пасля закрыцця клуба ў в. Крывыя калектыў працягваў працаваць пры Аболецкім сельскім Доме фальклору.

Заснавальнік клуба – Конюшка Ганна Маркаўна. Зараз ім кіруе Падбельская Ганна Іванаўна.

Званне «народны» прысвоена ў 1994 годзе.

Рэпертуар складае песенны, танцавальны, абрадавы фальклор.

У танцавальным фальклоры ўдзельнікі захоўваюць мясцовыя варыянты танцаў: кракавяк, вясковы вальс, нарэчанька, полька крыўлянская, полька-бабачка, кадрыля, лявоніха, яблычка, тустэп, сербіянка, каробачка. Праграма «Вянок вясковых танцаў Талачыншчыны» (1994).

У калектыве падтрымліваюцца традыцыйныя віды дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва: ткацтва, вышыўка, вязанне.

Калектыў – удзельнік праграмы рэспубліканскага тэлебачання «Запрашаем на вячоркі» з абрадавымі праграмамі «Валачобнікі» (1991), «Вяселле» (1992), «Хрэсьбіны» (1994); абласнога свята беларускага танца (г. Сянно, 1994); Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску», абласнога конкурсу «Вялікая вясельніца» (г. Ушачы); пераможца абласнога агляду-конкурсу на лепшае апісанне і правядзенне сямейных абрадаў «Нам засталася спадчына» (г. Орша, 1994); узнагароджаны ганаровымі граматамі, з'яўляецца лаўрэатам, дыпламантам фестываляў-конкурсаў рэспубліканскага, абласнога, раённага значэння.

Мае этнафальклорны архіў экспедыцый 1991, 1992, 1994, 1996, 2000 гг.

 

 Удзельнікі фальклорна-этнаграфічнага калектыву «Суседзі» Аболецкага сельскага Дома фальклору. Фотаздымак з сайта http://www.natal.byТворчая скарбонка фальклорна-этнаграфічнага калектыву «Суседзі» Аболецкага сельскага Дома фальклору. Фотаздымак з сайта http://www.natal.byТворчая скарбонка фальклорна-этнаграфічнага калектыву «Суседзі» Аболецкага сельскага Дома фальклору. Фотаздымак з сайта http://www.natal.by

ЛІТАРАТУРА

1. Капранова, Ю. Сила духовных традиций / Ю. Капранова // Наша Талачыншчына. – 2018. – 19 мая. – С. 4.

2. Кернажыцкая, Л. Вопыт і праблемы захавання аўтэнтычнага фальклору ў дзейнасці фальклорных калектываў Віцебшчыны / Л. Кернажыцкая // Народная культура Віцебшчыны : матэрыялы навукова-практычнай канферэнцыі / рэдкал.: Л. Вакар [і інш.]. – Віцебск : УА «ВДУ імя П. М. Машэрава», 2007. – С. 177–194.

3. Серада, А. «Вы на вяселле? Тады вам да «Суседзяў» / А. Серада // Наша Талачыншчына. – 2017. – 10 чэрв. – С. 5.

4. Спаткай, Т. Танцы даўніх часоў / Т. Спаткай // Сцяг Ільіча (Талачын). – 1996. – 21 снеж. – С. 2.

5. У экзотыцы і забавах уваскрасае наша мінуўшчына / падрыхт. С. Абрамовіч // Наша Талачыншчына. – 2019. – 25 мая. – С. 4–5.