Калектыў народны вакальны «Лужкоўскія песняры». Шаркаўшчынскі раён, аг. Лужкі
- Подробности
- Створана 12.11.2018 12:23
- Адноўлена 12.03.2020 10:44
Народны вакальны калектыў «Лужкоўскія песняры» налічвае 12 чалавек. У 1981 годзе вакальны мужчынскі калектыў створаны па ініцыятыве тагачаснага дырэктара Лужкоўскага сельскага Дома культуры Садоўскага.
У рэпертуар калектыву ўваходзяць беларускія, рускія, украінскія народныя песні ў сучаснай апрацоўцы.
Удзельнікі народнага калектыву прымаюць удзел у калядных і валачобных абрадах, народным свяце «Купалле», дзе гучаць купальскія песні.
Народны калектыў добра вядомы ў раёне. Прымае ўдзел у раённых святах.
У жніўні 2002 года «Лужкоўскія песняры» пацвердзілі званне народнага калектыву. У рэпертуар гурта ўвайшлі песні: «Ой, у лузе», «Братка беларус», «За гарамі, за лясамі», «Ой, там на ганку», «Ты нясі, мой косю», «Як імчаў мяне гняды мой конь», «Ой, доля мая», «Ой, дзе ж ты была», «Купалінка», «Карамысел дугой гнецца», «Ехалі казакі», «Жыта ў полі».
ЛІТАРАТУРА
1. Грыдзюшка, С. М. Вакальны калектыў «Лужкоўскія песняры» / С. М. Грыдзюшка // Памяць: Шаркаўшчынскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: Л. М. Драбовіч [і інш.] ; уклад. Л. М. Лабачэўская ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Белта, 2004. – С. 449.