Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Калектыў народны фальклорны «Купалінка». Шаркаўшчынскі раён, в. Каўшэлева

Народны фальклорны калектыў «Купалінка» створаны пры Каўшэлеўскім сельскім Доме культуры. Аб'ядноўвае каля 20 чалавек. Удзельнікі народнага калектыву займаюцца канцэртнай дзейнасцю, а таксама распрацоўкай і пастаноўкай народных свят і абрадаў. У рэпертуары «Купалінкі» ёсць пэўны запас калядных і шчадроўных песень, якія калектыў выкарыстоўвае пры правядзенні народных абрадаў. Многа песень у «Купалінкі» на жніўную тэму. Песенны матэрыял сабраны ад мясцовых жыхароў. «Купалінка» выкарыстоўвае фальклорную спадчыну для правядзення абрадаў «Дажынкі» і «Зажынкі». Ёсць у рэпертуары мясцовыя прыпеўкі.

Удзельнікамі «Купалінкі» нямала зроблена для вывучэння старажытных карагодаў і крутух. Вывучаны такія крутухі, як «Заінька шэры», «Ой, на гары каліна» і іншыя, карагоды «Каценька», «Кавалёчак», «На гары Ваня стаіць». На аснове вывучаных карагодаў фальклорны калектыў паставіў на сцэне свайго клуба, а таксама на раённай сцэне свята Карагода. Самадзейнымі артыстамі вывучаны народны абрад «Багач» – свята збору ўраджаю і пачатку сяўбы азімых.

Назву калектыў «Купалінка» атрымаў ад свята Купалле. Менавіта ў ліпені ўтварыўся калектыў. Ніводнае свята Купалле не абыходзіцца без удзелу артыстаў. У рэпертуары музычнага калектыву шмат купальскіх песень.

Спецыяльна для канцэртаў распрацавана некалькі танцавальна-песенных кампазіцый з выкарыстаннем найбольш яркіх і запамінальных народных танцаў і народных песень. Гэта кампазіцыі «Запрашае матчына песня», «А не ўсё па гору плакаць», «Ой, зайграйце, музыкі!».

У сваёй дзейнасці калектыў «Купалінка» кіруецца адной мэтай – збор і развіццё мясцовага песеннага і танцавальнага фальклору.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Вайцюль, Н. І. Калектыў «Купалінка» пры Каўшэлеўскім сельскім Доме культуры / Н. І. Вайцюль // Памяць: Шаркаўшчынскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: Л. М. Драбовіч [і інш.] ; уклад. Л. М. Лабачэўская ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Белта, 2004. – С. 449–450.

2. Прадстаўляем: «Купалінка»: фальклорны калектыў Каўшэлеўскага СДК // Кліч Радзімы (Шаркаўшчына). – 2002. – 12 кастр. – С. 2.