Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Клуб народны нацыянальнай кухні «Груца». Шаркаўшчынскі раён, аг. Радзюкі

Народны клуб нацыянальнай кухні «Груца» быў створаны на базе Радзюкоўскага сельскага Дома культуры 1 снежня 1997 года.

Галоўная мэта клуба – захаваць традыцыі беларускай кухні, характэрныя для Шаркаўшчынскага раёна, данесці да сучаснікаў адметнасць і непаўторны каларыт старадаўніх мясцовых страў, разбудзіць цікавасць землякоў да здаровага харчавання, якое пераважала ў сялянскім побыце нашых продкаў.

Назва клуба паходзіць ад назвы стравы «Груца», якую калісьці гатавалі ў Радзюках і навакольных вёсках.

Упершыню стравы па старадаўніх рэцэптах клуб нацыянальнай кухні прадставіў на раённым свяце «Прыдзісненскія крыніцы» ў 1998 годзе. З праграмай «Смачна гатуем – гасцей пачастуем» выступілі на раённым заключным аглядзе-конкурсе калектываў мастацкай самадзейнасці ў рамках першага фестывалю «Беларусь – мая песня» (1998). У Дзень Рэспублікі на «Беларускім панадворку» ў Мінску (1998) апранутыя ў беларускія касцюмы ўдзельнікі калектыву частавалі камамі, дранікамі, груцай і іншымі стравамі жыхароў і гасцей сталіцы.

У аматарскае аб'яднанне ўваходзяць больш за 6 чалавек рознага ўзросту і розных прафесій. Кіруе клубам Альдона Генрыхаўна Папко. Удзельнікі аб'яднання актыўна прапагандуюць старадаўнія рэцэпты смачнай і здаровай ежы, складаюць летапіс клуба, збіраюць фотаматэрыялы. Сістэматычна папаўняецца фотаальбом, буклет «Радзюкоўская "Груца" і іншыя прысмакі».

Калектыў удзельнічае ў разнастайных святах і фестывалях, якія праходзяць у Шаркаўшчынскім раёне.

Клуб аматараў кухні займаецца навукова-даследчай працай. Ідзе пошук, выяўленне рэдкіх старадаўніх рэгіянальных рэцэптаў прыгатавання страў. Створаны своеасаблівы фонд клуба.

 

Удзельніцы народнага клуба нацыянальнай кухні «Груца» пры Радзюкоўскім сельскім Доме культуры. Фотаздымак з сайта http://vitvesti.by

ЛІТАРАТУРА

1. Берникович, Д. Клуб, где готовят «по-домашнему» / Д. Берникович // Народнае слова. – 2012. – 3 студз. – С. 7.

2. Кляшчук, А. Самы час есці груцу / А. Кляшчук // Звязда. – 2013. – 3 крас. – С. 6.

3. Мінкевіч, Л. А на закуску – скварачку / Л. Мінкевіч // Народная газета. – 2011. – 11 кастр. – С. 1, 8.

4. Райчонак, С. Найсмачнейшыя бліны – у радзюкоўскай «Груцы» / С. Райчонак // Кліч Радзімы (Шаркаўшчына). – 2017. – 15 ліп. – С. 3.

5. Сосна, К. «Груца» жадае прыемнага апетыту / К. Сосна // Віцьбічы = Витьбичи. – 2009. – 2 июля. – С. ХІV.

6. Сосна, К. Смачна есці, або «Груца» дэманструе майстар-клас / К. Сосна // Кліч Радзімы (Шаркаўшчына). – 2009. – 15 ліп. – С. 3.

7. Традиции неподвластны времени / подгот. Д. Берникович // Витебские вести. – 2017. – 21 марта. – С. 4–5.

8. Шпакоўская, Г. Груца з панцаку, катлеты з бобу / Г. Шпакоўская // Народнае слова. – 2007. – 10 сак. – С. 16.

9. Эксперимент на кухне / подгот. Д. Берникович // Витебские вести. – 2017. – 21 марта. – С. 5.

10. Якубёнак, Л. У. Радзюкоўская «Груца» / Л. У. Якубёнак // Памяць: Шаркаўшчынскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: Л. М. Драбовіч [і інш.] ; уклад. Л. М. Лабачэўская ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Белта, 2004. – С. 457–458.