Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Хор народны «Спадчына». Шаркаўшчынскі раён, г. п. Шаркаўшчына

Народны хор «Спадчына» пры Шаркаўшчынскім раённым Цэнтры культуры быў створаны ў 1986 годзе.

Калектыў налічвае каля 30 чалавек. У пачатку свайго існавання спяваў у акадэмічнай манеры, зараз выступае і ў народнай манеры.

Вялікая заслуга ў станаўленні калектыву належыць яго першаму мастацкаму кіраўніку Паўлу Бярнардавічу Сафончыку. Дзякуючы яго мастацкаму і арганізатарскаму таленту, хор «Спадчына» дасягнуў таго ўзроўню, які дазволіў яму стаць народным калектывам. Званне «народнага» было прысвоена хору 28 снежня 1992 года.

Рэпертуар хору «Спадчына» складаюць больш за 30 харавых твораў. Калектыў выконвае, у асноўным, беларускія народныя песні ў сучаснай апрацоўцы А. Яцкевіча, У Карызны, М. Сіраты, А. Абразевіча, Г. Цітовіча, рускія і беларускія вакальна-харавыя кампазіцыі.

Акампаніятарская група ўключае 2 баяны, цымбалы, скрыпку, бас. Асобны рэпертуар маюць жаночая і мужчынская групы хору.

«Спадчына» вядзе актыўную канцэртную дзейнасць. Хор добра ведаюць у раёне і вобласці. Калектыў пастаянна ўдзельнічае ў абласных і раённых святах «Прыдзісенскія крыніцы», «Яблычны Спас» і іншых. Падрыхтавана вакальна-харавая кампазіцыя «Поле памяці».

У 2017 годзе «Спадчына» была ўзнагароджана дыпломам удзельніка агульнарэспубліканскай акцыі «Харавое веча-2017» за асабісты ўклад у развіццё харавога мастацтва Беларусі.

Хор рыхтуе для жыхароў горада і раёна да 10 канцэртаў у год, выступае з канцэртнымі праграмамі ў Глыбокім, Паставах, Браславе.

Мастацкім кіраўніком народнага хору «Спадчына» з'яўляецца Жанна Леанідаўна Русак.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Берникович, Д. Песенный кладезь / Д. Берникович // Витебские вести. – 2016. – 11 июня. – С. 11.

2. Русачонак, Г. А. Хор «Спадчына» Шаркаўшчынскага раённага Цэнтра культуры / Г. А. Русачонак // Памяць: Шаркаўшчынскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: Л. М. Драбовіч [і інш.] ; уклад. Л. М. Лабачэўская ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Белта, 2004. – С. 448–449.

3. Чарняўская, В. Народны хор «Спадчына» – дыпламант агульнарэспубліканскай акцыі «Харавое веча» / В. Чарняўская // Кліч Радзімы (Шаркаўшчына). – 2017. – 21 кастр. – С. 3.