Ансамбль узорны фальклорны «Нежачкі». Расонскі раён, г. п. Расоны
- Подробности
- Створана 06.04.2020 08:40
- Адноўлена 07.05.2020 11:40
У 1999 годзе пры Доме школьніка (з 2011 года – Цэнтр дзяцей і моладзі) быў створаны фальклорны гурт «Нежачкі».
У 2005 годзе было прысвоена званне «ўзорны аматарскі калектыў». Кіраўнікі – В. У. Літвінава (1999–2012), з 2012 года – Вашчанка Алена Мікалаеўна.
У склад гурта ўваходзіць 47 чалавек ва ўзросце ад 7 да 17 гадоў.
Асноўная мэта дзейнасці – адраджэнне бытавых танцаў, народных спеваў.
У рэпертуары – беларускія народныя танцы «Бес», «Какетка», «Кракавяк», «Межаўскі матлёт», «Субота», песні «Барыня з прыпеўкамі», «Іванька калыхаўся, бераг калыхаўся», «Полька-чэмісянка», сіроцкая «Прывяжыце вы мне крылы» і іншыя.
Сабрана калекцыя гармонікаў, якую дапаўняюць свістулькі, акарына, дудачкі, шумавыя інструменты.
Ансамбль пераймае мясцовыя традыцыі, захоўвае і працягвае іх існаванне. Рэпертуар адлюстроўвае багацце і разнастайнасць рэгіянальнага танцавальнага, песеннага, музычнага фальклору, адраджэнне нацыянальных рамёстваў: вышыўка, выцінанка, саломапляценне. Рэпертуар пастаянна папаўняецца творамі, знойдзенымі падчас фальклорных экспедыцый па Расоншчыне.
У 2005 годзе калектыў – удзельнік дзіцячага фальклорнага фестывалю «Марцінас» (Літва), лаўрэат фестывалю «Беларусь – мая песня», абласнога фестывалю-конкурсу «Ад прашчураў да зор».
Удзельнік ІІ Рэспубліканскага фестывалю народнага танца «Беларуская полька», лаўрэат І Рэспубліканскага фестывалю «Калядны фэст». Дыпламант XVI фестывалю беларускага мастацтва і фальклору «Бараньскія музыкі-2007».
У 2008, 2011, 2014 гг. калектыў пацвердзіў званне «ўзорны».
Калектыў – лаўрэат фестывалю «Берагіня» (2006, 2010), абласнога свята «Грай гармонік і цымбалы» (в. Гомель Полацкага раёна; 2007). Лаўрэат міжнароднага фестывалю «Звіняць цымбалы і гармонік» (Паставы; 2008, 2010). Удзельнік творчай справаздачы лепшых калектываў мастацкай самадзейнасці Віцебскай вобласці ў Палацы Рэспублікі (2010).
Гурт «Нежачкі» на абласным этапе рэспубліканскага агляду-конкурсу дзіцячай творчасці «Добры дзень, свет!» атрымаў дыплом І ступені (2011). Удзельнік рэспубліканскага свята працаўнікоў вёскі «Дажынкі» (Маладзечна; 2011).
Дыпламант Міжнароднага фестывалю «Дняпроўскія галасы ў Дуброўне» (2009, 2011), пераможца аглядаў-конкурсаў: рэспубліканскага дзіцячай творчасці «Добры дзень, свет!» (Мінск; 2015), абласнога фальклорнага мастацтва (2014), тэлевізійнага творчага праекта «Зорны шлях» (Віцебск; 2013) і іншыя.
Калектыў прымаў удзел у тэлевізійным праекце тэлеканала БТ-2 «Наперад у мінулае», у адкрыцці Рэспубліканскага тыдня дадатковай адукацыі ў ДУДА «Віцебскі абласны Палац дзяцей і моладзі» (2013).
У 2014 годзе на X абласным аглядзе-конкурсе фальклорнага мастацтва «Ад прашчураў да зор» калектыў заваяваў Гран-пры фестывалю. Тры танцавальныя пары у старшай узроставай катэгорыі занялі 1, 2, 3 месцы. Саліст калектыву Аляксандр Савіцкі – пераможца ў намінацыі «Сольныя спевы». У намінацыі «Гуртавыя танцы» калектыў таксама стаў пераможцам.
Фальклорны гурт «Нежачкі» – удзельнік раённага свята дзіцячай народнай творчасці «Кола будучыні» ў Верхнядзвінску (2014), удзельнік абласнога фестывалю-кірмашу працаўнікоў вёскі «Дажынкі» (Гарадок; 2014).
У 2015 годзе фальклорны калектыў атрымаў дыплом І ступені на Рэспубліканскім аглядзе-конкурсе дзіцячай творчасці «Добры дзень, свет!». Удзельнік турніру беларускіх бытавых танцаў у рамках Міжнароднага свята традыцыйнай культуры «Браслаўскія зарніцы» (Гран-пры атрымала танцавальная пара Мартынава Марыя і Курыленка Ягор).
У 2016 годзе гурт атрымаў дыпломы І, ІІ ступені на ХІ абласным аглядзе-конкурсе фальклорнага мастацтва «Ад прашчураў да зор». Удзельнік справаздачнага канцэрта лепшых калектываў Віцебскай вобласці (Віцебск; 2016).
У 2017 годзе калектыў атрымаў дыплом I ступені на IV Рэспубліканскім аглядзе-конкурсе дзіцячай творчасці «Добры дзень, свет!». Удзельнік Рэспубліканскага педагагічнага форуму «Культуралагічны падыход у развіцці прафесійнага майстэрства педагогаў дадатковай адукацыі» (Падзяка Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі).
У 2018 годзе гурт «Нежачкі» ўдзельнічаў у Міжнародным фестывалі-конкурсе эстраднай песні «Дзве сястры – Беларусь і Расія» (Віцебск). Іванова Юлія і Паўлаў Дзмітрый атрымалі дыпломы І ступені. Удзельнік Міжнароднага фестывалю дзіцячай і маладзёжнай творчасці «АРТ-Панарама-Балтыка» (трыа Сюзанна Скроцкая, Даяна Лукашонак, Ганна Кісялёва атрымалі дыплом II ступені, саліст Паўлаў Дзмітрый – дыплом ІІ ступені).
У 2019 годзе калектыў «Нежачкі» на абласным аглядзе-конкурсе дзіцячай творчасці «Добры дзень, свет!» узнагароджаны дыпломам II ступені.
Узорны фальклорны гурт «Нежачкі» ўдзельнічае ва ўсіх раённых мерапрыемствах.
ЛІТАРАТУРА
1. Алексеева, М. «Я хаджу па птушыных дубровах...» / М. Алексеева // Голас Расоншчыны. – 2013. – 16 лют. – С. 5.
2. Аляксеева, М. «Нежачкі» на сцэне Палаца Рэспублікі / М. Аляксеева // Голас Расоншчыны. – 2009. – 2 чэрв. – С. 1.
3. Бородулькина, А. «Нежачкі» на фольклорном фестивале / А. Бородулькина // Голас Расоншчыны. – 2018. – 30 чэрв. – С. 9.
4. Ващенко, Е. Н. Коллектив «Нежачкі». Памяти Валентины Литвиновой посвящается... / Е. Н. Ващенко ; беседовала Д. Старовойтова // Голас Расоншчыны. – 2014. – 19 сак. – С. 12.
5. Кірылава, А. «Нежачкі» ўзялі гран-пры! / А. Кірылава // Голас Расоншчыны. – 2018. – 10 сак. – С. 3.
6. Кірылава, А. «Нежачкі» ў фальклорнай прасторы / А. Кірылава // Віцьбічы = Витьбичи. – 2018. – 12 апр. – С. IV.
7. Князева, К. «Нежачкі» адраджаюць побытавае мастацтва / К. Князева // Народнае слова. – 2010. – 13 лют. – С. 8.
8. Литвинова, В. В. Россонская образцовая фольклорная группа «Нежачкі» / В. В. Литвинова // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2011. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 2. – С. 411–412.
9. Пастернак, Т. А на Россонщине «Субботу» танцуют / Т. Пастернак // Витебские вести. – 2018. – 22 мая. – С. 4.
10. Пісаронак, Т. Л. Расонскі ўзорны фальклорны гурт «Нежачкі» / Т. Л. Пісаронак // Культура Беларусі : энцыклапедыя : [у 6 т.] / рэдкал.: У. У. Андрыевіч [і інш.]. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 2015. – Т. 6 : М–Я. – С. 274–275.
СПАСЫЛКІ
Феномен фольклора по-россонски, или Как молодежь заинтересовать народными танцами