Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Ансамбль народны вакальна-харэаграфічны «Свяціца». Расонскі раён, г. п. Расоны

 

У 1993 годзе пры аддзеле культуры Расонскага райвыканкама быў створаны народны вакальна-харэаграфічны ансамбль «Свяціца».

З 2014 года працуе пры раённым Цэнтры культуры і народнай творчасці.

У 1994 годзе прысвоена званне «народны аматарскі калектыў».

Кіраўнікі: В. У. Літвінава (1993–2012), з 2012 года – Лідзія Аркадзьеўна Задзвінская.

Харэаграфічнай групай кіруе Алена Віктараўна Старавойтава.

У складзе ансамбля 24 чалавекі ва ўзросце ад 27 да 60 гадоў.

Асноўныя мэты дзейнасці – адраджэнне і захаванне нацыянальных традыцый песеннай і танцавальнай спадчыны, зберажэнне, папулярызацыя беларускіх народных свят «Ражджаство Хрыстова», «Вялікдзень», «Купалле».

Рэпертуар народнага вакальна-харэаграфічнага ансамбля «Свяціца»:

– царкоўныя песнапенні «Велікодныя трапары», «Велікодная песня», «Шматгоддзе патрыяршае»;

– беларускія канты «А ў свеце нам навіна была», «Новая радасць»;

– народныя песні: беларускія – «Гарэла сасна», «Ой, у лузе пры дарозе», «Доля, мая доля», «А я хлопец добры», «Ці ж я не гаспадыня», руская – «Выйду на вуліцу», украінская – «Ой, у вішнёвым садзе»;

– вакальна-харэаграфічныя кампазіцыі «Пайшла млада за вадой», «Рускі самавар», «Ярыца», «Раснянка»;

– творы беларускіх кампазітараў «Святы вечар», «Спявай душа» Л. Захлеўнага, «Край Прыдзвінскі» М. Зелянкевіча, «Красуй, Беларусь» В. Раінчыка і іншыя.

Калектыў – удзельнік фестывалю міжнародных мастацтваў «Дзвіна – Двина – Даўгава» (г. Краслава, Латвія; 2000, 2002), песні і музыкі «Дняпроўскія галасы ў Дуброўне» (г. Дуброўна, 1999, 2001); Усебеларускага фестывалю народнага мастацтва «Беларусь – мая песня» (г. Віцебск; 1998, 2004), фестывалю абласнога фальклору (г. Мёры; 1995); Міжнароднага свята традыцыйнай культуры «Браслаўскія зарніцы» (г. Браслаў; 2002, 2003).

Удзельнік міжнародных фестываляў «Славянскі базар у Віцебску» (1994, 1996), «Руская кніга» (г. Себеж, Расія; 2008).

 

Расонскі народны вакальна-харэаграфічны ансамбль «Свяціца». Фотаздымак з сайта http://www.rossonka.byРасонскі народны вакальна-харэаграфічны ансамбль «Свяціца». Фотаздымак з сайта http://www.rossonka.byРасонскі народны вакальна-харэаграфічны ансамбль «Свяціца». Фотаздымак з сайта http://www.rossonka.byРасонскі народны вакальна-харэаграфічны ансамбль «Свяціца». Фотаздымак з сайта http://www.rossonka.byРасонскі народны вакальна-харэаграфічны ансамбль «Свяціца». Фотаздымак з сайта http://www.rossonka.by

ЛІТАРАТУРА

1. Алексеева, М. «Я хаджу па птушыных дубровах...» / М. Алексеева // Голас Расоншчыны. – 2013. – 16 лют. – С. 5.

2. Аляксеева, М. Жыццё – у танцы / М. Аляксеева // Голас Расоншчыны. – 2004. – 2 лістап. – С. 1, 3.

3. Бородулькина, А. «Свяціца» адсвяткавала юбілей / А. Бородулькина, М. Алексеева, И. Гореликова // Голас Расоншчыны. – 2018. – 1 снеж. – С. 4.

4. Задвинская, Л. 25 лет «Свяціца» дарит свет и праздник / Л. Задвинская ; беседовала М. Алексеева // Голас Расоншчыны. – 2018. – 10 лістап. – С. 6.

5. Задзвінская, Л. А. Расонскі народны вакальна-харэаграфічны ансамбль «Свяціца» / Л. А. Задзвінская // Культура Беларусі : энцыклапедыя : [у 6 т.] / рэдкал.: У. У. Андрыевіч [і інш.]. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 2015. – Т. 6 : М–Я. – С. 272.

6. Литвинова, В. В. Россонский народный вокально-хореографический ансамбль «Свяціца» / В. В. Литвинова // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2011. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 2. – С. 413.

7. Максименко, Н. «Рады, што ёсць мары і жыццё» / Н. Максименко // Голас Расоншчыны. – 2015. – 25 крас. – С. 1.

 

СПАСЫЛКІ

arrow «Рады, што ёсць мары і жыццё»