Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Калектыў народны фальклорны «Матырынская спадчына». Ушацкі раён, в. Матырына

Вядомы далёка за межамі Ушацкага раёна фальклорны народны калектыў «Матырынская спадчына» быў створаны пры Матырынскім сельскім клубе ў 1987 годзе. Народным калектывам вядзецца работа па адраджэнні нацыянальнай культуры, папулярызацыі і захаванні традыцыйных святаў і абрадаў, якія існавалі ў нашым рэгіёне.

Калектыў мае багатую гісторыю, яркія імёны, запамінальныя выступленні. Першапачаткова ў складзе калектыву было 10 удзельнікаў. Усяго за час яго існавання змянілася чатыры саставы. Сярод найбольш актыўных удзельнікаў: Наталля Андрэеўна, Аляксандра Іванаўна, Галіна Сяргееўна, Надзея Ануфрыеўна Рудзёнкі, Марыя Андрэеўна Пракаповіч, Соф'я Мікалаеўна Собаль, Валянціна Канстанцінаўна Шнітко, Аліна Сяргееўна Федуковіч, Мая Дарафееўна Чобат.

У 2004 годзе калектыў атрымаў званне «народнага», якое пацвярджаў шэсць разоў. Зараз у складзе калектыву 15 удзельнікаў. Рэпертуар фальклорнага калектыву складае больш за 80 каляндарных і сямейна-бытавых абрадавых песень, 25 побытавых мясцовых танцаў. Калектыў шырока прэзентуе спеўны стыль. Кожны год народным фальклорным калектывам праводзяцца абрады «Калядаванне», «Вялікдзень», «Талака», «Хрэсьбіны», «Прыбіранне маладой», «Дарога да вянца», «Выкуп маладой», «Дарэнне маладых», «Рагатка», традыцыйная гульня «Жаніцьба Цярэшкі», святы «Купалле», «Багач». За час свайго існавання калектыў адрадзіў «радзіны» і «вясельны» абрады, песні ўсяго гадавога календара народных свят, песні сямейных абрадаў.

Ганаровыя званні дыпламантаў і лаўрэатаў, шматлікія прыхільнікі – усё гэта неад'емная частка творчага жыцця артыстаў, якія карыстаюцца папулярнасцю не толькі сярод мясцовага гледача, але і на абласных, рэспубліканскіх узроўнях. Па фальклорных знаходках «Матырынскай спадчыны» зняты відэафільмы «Першы дзень у маладой», «Дарога да вянца», «Абрадавая ежа. Клёцкі з душамі». Зроблены відэазапіс 19 побытавых танцаў, якія існавалі на Ушаччыне. Калектыў прымаў удзел у тэлеперадачы «Запрашаем на вячоркі».

У 2019 годзе народны фальклорны калектыў таксама прыняў удзел у тэлеперадачы «Вячэрні Віцебск» абласной тэлерадыёкампаніі «Віцебск». У рамках XXVIII Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» калектыў «Матырынская спадчына» разам з узорным дзіцячым калектывам «Спадчына» прыняў удзел у конкурсным праекце «Беларуская гасціннасць» з тэматычнай праграмай «Беларускі край свой праслаўляем – спадчыну нашых дзядоў зберагаем», а таксама ў абласным аглядзе-конкурсе «Вялікая вясельніца-2019» з прэзентацыяй вясельнага стала ў абрадзе «Сватанне», дзе атрымаў дыплом лаўрэатаў III ступені.

Калектыў «Матырынская спадчына» вядзе мэтанакіраваную работу па перадачы традыцыйнай культуры краю падрастаючаму пакаленню, разам з дарослым фальклорным калектывам плённа працуе і дзіцячы ўзорны фальклорны калектыў-спадарожнік «Спадчына», створаны ў 1995 годзе.

Кіраўнік фальклорнага калектыву «Матырынская спадчына» – Федуковіч Аліна Сяргееўна.

 

Фальклорны народны калектыў «Матырынская спадчына». Ушацкі раён. Фотаздымак з сайта http://ushachi.belcult.by

ЛІТАРАТУРА

1. Барадзёнак, Т. Мелодыі роднага краю / Т. Барадзёнак // Віцебскі рабочы. – 1995. – 29 крас. – С. 5.

2. Варатынская, Г. Нават танцавалі дома сям'ёй / Г. Варатынская // Патрыёт (Ушачы). – 2006. – 7 кастр. – С. 2.

3. Варатынская, Г. Спадчынай матырынскай багатыя / Г. Варатынская // Патрыёт (Ушачы). – 2012. – 26 мая. – С. 5.

4. Дзянісаў, В. З песняй па жыцці / В. Дзянісаў // Патрыёт (Ушачы). – 2007. – 14 крас. – С. 7.

5. Ждановіч, І. Артысткі, якіх пашукаць! / І. Ждановіч // Сельская газета. – 2017. – 5 июля. – С. 10.

6. Кавалеўская, К. Жыццё – як песня / К. Кавалеўская // Патрыёт (Ушачы). – 2017. – 20 верас. – С. 4.

7. Кавалеўская, К. Жыццё іх песняю спавіта / К. Кавалеўская // Патрыёт (Ушачы). – 2017. – 24 мая. – С. 5.

8. Руденок, Г. С. Матыринский народный фольклорный коллектив «Матырынская спадчына» / Г. С. Руденок // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2011. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 2. – С. 322.

9. Рудзёнак, Г. С. Вясельныя традыцыі в. Матырына Ушацкага раёна / Г. С. Рудзёнак // Народная культура Віцебшчыны : вывучэнне, захаванне, папулярызацыя / рэдкал.: Л. Вакар, Л. Кернажыцкая, В. Шышанаў. – Мінск : Нацыянальная бібліятэка Беларусі, 2012. – С. 209–210.

10. Рудзёнак, Н. Захоўваюць фальклорны скарб / Н. Рудзёнак // Патрыёт (Ушачы). – 2016. – 13 крас. – С. 4.

11. Рудзёнак, Г. С. Спявачкі з Матырына / Г. С. Рудзёнак // Памяць: Ушацкі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: Г. К. Кісялёў [і інш.] ; уклад. М. М. Кірпіч ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Белта, 2003. – С. 571–572.

12. Смыслова, Л. Матырынскі гучны спеў / Л. Смыслова // Патрыёт (Ушачы). – 2002. –16 мая. – С. 3.

13. Цялятка, А. Ад «Жаніцьбы Цярэшкі» да рэпа / А. Цялятка // Витебские вести. – 2017. – 6 янв. – С. 21.

14. Цялятка, А. Чвэрць стагоддзя творчасці / А. Цялятка // Віцебскі рабочы. – 2012. – 14 чэрв. – С. 23.

15. Шпакоўская, Г. З глыбіні часоў: гадавое кола святаў і абрады ў спевах адрадзілі ў вёсцы Матырына на Ушаччыне / Г. Шпакоўская // Витебские вести. – 2017. – 27 июля. – С. 20.